Моладзевыя снежныя дэсанты валанцёраў ГА “БРСМ” дапамагаюць расчышчаць двары адзінокім пенсіянерам у раёнах.

Як расказала першы сакратар Дзятлаўскага раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык, маладыя добраахвотнікі заступілі на працоўную вахту і на Дзятлаўшчыне.

Моцныя снегапады, якія накрылі Беларусь, не толькі падарылі казачны маляўнічы выгляд тэрыторыям, але і даставілі нямала клопатаў людзям. Некаторыя жыхары прыватнага сектара апынуліся ў палоне снегу. Ачыстка ад багатых ападкаў прыдамавой тэрыторыі і звычайны паход у магазін па прадукты ці ў аптэку па лекі сталі выпрабаваннем для фізічна аслабленых грамадзян.

На дапамогу землякам прыходзяць валанцёры ГА “БРСМ”, якія дапамагаюць убіраць снег. Школьнікі ператварылі руцінную ўборку ў флэшмоб добрых спраў, да якога далучаюцца іх равеснікі па ўсёй вобласці.

Дапамога аказваецца ветэранам, пажылым людзям, якія жывуць адзінока, інвалідам, вязням вайны.

Ірына СТЫРНІК

Фота прадастаўлена РК ГА “БРСМ”

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#Поможемкоммунальщикам

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
І традыцыя, і праверка на трываласць
Праз хрышчэнскую ваду дапамагае Гасподзь
Дзелавы панядзелак. Адвыклі людзі ад зімы

Похожие публикации