Аляксандр Садаўнічы: “Важна даваць людзям зваротную сувязь”

11 верасня ў памяшканні райвыканкама прыём грамадзян і прамую тэлефонную лінію правёў першы намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці Аляксандр Садаўнічы.

Да яго паступілі чатыры звароты, большасць – з вёскі Засецце нашага раёна. Вяскоўцы прасілі разгледзець пытанне са змяненнем руху праз населены пункт сельскагаспадарчай тэхнікі і цяжкагрузных машын.  Аляксандр Міхайлавіч адзначыў, што сітуацыя будзе ўзята на кантроль дзяржаўнымі органамі і кіраўніцтвам раёна. Сваё бачанне праблемы выказалі начальнік аддзела архітэктуры і жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Алена Грамко і кіраўнік СГФ “АграМілк” Павел Веляпольскі, які атрымаў даручэнне разабрацца ў сітуацыі больш дэталёва.

Яшчэ адзін эмацыйны зварот таксама паступіў з Засецця. Мясцовы жыхар хваляваўся аб тым, што мясцовы магазін спажывецкай кааперацыі збіраюцца зачыняць, што будзе вельмі нязручным: на сёння ў вёсцы жывуць каля 200 чалавек. Аб’ектыўную інфармацыю па тэме дала намеснік старшыні райвыканкама Вольга Жэлезоўская. Яна адзначыла, што інфармацыя заяўніка не супадае з рэальнасцю.

– Сапраўды, праз месяц звальняецца загадчыца магазіна, аднак кандыдатура новага работніка ўзгоднена, таму магазін і далей будзе працаваць  у звычайным рэжыме. Названы магазін з’яўляецца аб’ектам прыдарожнага сервісу, таму не можа быць зачынены, – адзначыла яна.

Адно з пытанняў з вёскі Белагурна закранала сферу жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Як высветлілася ў час прыёму, кіраўніцтва ЖКГ валодае сітуацыяй і прымае меры для яе вырашэння ў планавым парадку. Аднак жыхары дома, якія звярталіся ў арганізацыю, не ведалі аб гэтым.

Наступны зварот тычыўся апекі над непаўналетнімі: грамадзянка запісалася, аднак не прыйшла на прыём. Падрабязнасці справы  расказалі галоўны доктар Дзятлаўскай ЦРБ Віктар Яцкевіч і начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Марына Лашкоўская.

Аляксандр Міхайлавіч падвёў вынік і выказаў сваё меркаванне аб прыёме грамадзян на Дзятлаўшчыне:

– Сённяшні прыём быў насычаным і ў той жа час нетыповым па характары зваротаў. Усяго адно з пытанняў, якія паступілі, тычылася сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, хоць звычайна іх паступае больш. Пры гэтым заяўнікаў хвалявалі арганізацыя дарожнага руху і выхавання дзяцей, што з’яўляецца вельмі рэдкім у практыцы прыёмаў грамадзян.

Калі б мне давялося асабіста даваць адказ грамадзянцы па тэме апякунства, якая была заяўлена, хацеў бы найперш падзякаваць за тое, што жанчына нараджае дзяцей, павышае дэмаграфічную сітуцыю ў раёне і краіне. З іншага боку, калі грамадзяне не маюць рэсурсаў і магчымасцяў самім паклапаціцца пра дзяцей, гэты клопат бярэ на сябе дзяржава.

Пытанне аб нагрузцы на дарогі і рабоце сельгаспрадпрыемства патрабуе больш падрабязнага разгляду і канкрэтных рашэнняў: важна, з аднаго боку, захаваць законнасць працэдур, з другога – зрабіць усё па-людску, не пакрыўдзіць вяскоўцаў.

Што тычыцца сітуацыі з жылкамунгасам, тут ёсць над чым задумацца і самім камунальнікам. Адказныя асобы атрымалі ад жыхаркі раёна заяўку, якую ўзялі ў работу, аднак не далі грамадзянцы зваротную сувязь. У выніку пытанне вырасла да звароту на тэлефонную лінію дзяржкантролю.

Пасля завяршэння прыёму Аляксандр Садаўнічы выехаў у вёску Засецце, каб на месцы ацаніць сітуацыю і далейшы план дзеянняў па ёй.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Жаночае шчасце пачынаецца… з бульбы

У рамках рэспубліканскага праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё” ў Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і…

44 минуты ago

Назначэнні. У аддзеле ЗАГС райвыканкама – новы кіраўнік

11 верасня 2026 года начальнікам аддзела ЗАГС Дзятлаўскага райвыканкама была назначана Ганна Буцько. Нарадзілася Ганна…

3 часа ago

Гордость в каждой детали!

Мастера отдела традиционного искусства и ремесел агрогородкаГезгалы создали поистине особенное украшение — эксклюзивные броши с…

4 часа ago

Маршрутные транспортные средства и такси!

С 14 по 20 сентября Госавтоинспекция проведет профилактические мероприятия, в целях профилактики, а также снижения…

4 часа ago

Дисциплина «Выживание в экстремальных условиях» пройдена!

Воспитанники ВПК «Мужество» отлично справились с очередным испытанием, пишет t.me/Neman102. Ребята на практике доказали, что…

4 часа ago