Жаночае шчасце пачынаецца… з бульбы

У рамках рэспубліканскага праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё” ў Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці ладзілася тэматычная праграма “Любіміца народа – царыца агарода”, на якую сабраліся ўдзельнікі жаночага клуба “Карані смаку”. Дзятлаўчанкі славілі тую, без каго не абыходзіцца ні абед, ні вяселле, ні нават ціхі сямейны вечар – царыцу агарода бульбу. Дарэчы, самай мудрай удзельніцы Марыі Лаўрукевіч – ужо больш за дзевяноста гадоў, але яе актыўнасці і бадзёрасці могуць пазайздросціць многія маладыя.

– Вы толькі ўявіце: няма бульбы – няма дранікаў. Няма дранікаў – няма шчасця. А мы ж з вамі – жаночы клуб. Мы ведаем: сапраўднае жаночае шчасце пачынаецца… з правільнай бульбы! Сёння будзем успамінаць, размаўляць, вядома, дэгуставаць, песні спяваць! – звярнулася да гасцей кіраўнік клуба Ганна Харлінская.

Усе разам паразважалі, што ж такое “карані смаку”? І прыйшлі да высновы, што гэта не проста ўменне гатаваць, гэта спосаб захаваць сувязь з мінулым. Нашы продкі жылі ў рытме прыроды, і іх кухня была адлюстраваннем гэтага рытму. Яны ведалі, калі збіраць травы, як правільна захоўваць ураджай і як з самых простых прадуктаў стварыць шэдэўр, які сагрэе ў любую сцюжу. Але ў глыбіні душы мы ўсё роўна шукаем тое самае – сапраўднае, “бабуліна”, роднае. Захаваць смак продкаў – значыць не даць забыцца культуры свайго народа. Бо ў кожным рэцэпце, які мы беражліва перадаём дзецям, жыве часцінка гісторыі нашай сям’і. Гэта і ёсць сапраўдная сувязь часоў.

Душэўна, пазітыўна, крэатыўна прайшла сустрэча. Усе актыўна ўдзельнічалі ў конкурсах, узгадвалі, колькі страваў з бульбы можна прыгатаваць, “капалі” і чысцілі яе, рабілі бульбяных чалавечкаў і частаваліся стравамі з гэтай любімай усімі беларусамі агародніны. Гаспадыня запрасіла гасцей на сапраўдны бульбяны банкет, дзе можна было паспрабаваць гарачыя дранікі, бабку па-беларуску, бліны бульбяныя, клёцкі, таўкачыкі. Усяго шчодра, смачна, прыгожа – ад душы.  

– Дзякуй вам, дарагія, што прыйшлі. Я хачу пажадаць, каб у вашым доме заўсёды пахла бульбай, каб дранікі атрымліваліся залацістымі. Бо сапраўднае жаночае шчасце – гэта калі хата поўная, стол багаты, а побач тыя, каго вы любіце, – пажадала Ганна Харлінская.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

#годбелорусскойженщины #нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

Кніга – арыенцір у сучаснасці

Сацыяльна значная літаратура – творы, якія дапамагаюць фарміраваць каштоўнасці, захоўваць гістарычную памяць і выхоўваць любоў…

7 минут ago

Настаўнік – слова светлае, як дзень…

Настаўнік – слова светлае, як дзень,Як промень сонца ранішняй парою,Саюзнік, самы лепшы сябар твой,Нягоды ўсе…

22 минуты ago

Дополнительные профилактические мероприятия по вопросам предупреждения нарушений водителями мототранспорта

В период времени с 2 по 4 октября на территории Гродненской области проводится дополнительные профилактические…

14 часов ago

Падарылі пажылым людзям добры настрой

У рамках дабрачыннай акцыі “Ты не адзін” з нагоды Дня пажылых людзей у бальніцу сястрынскага…

14 часов ago

Срэбра – на скронях, золата – у сэрцы

Цёплая атмасфера, шчырыя пажаданні, кветкі, станоўчыя эмоцыі – так у Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і…

14 часов ago

У ветэранаў педагогікі Дзятлаўшчыны – новая традыцыя

Ва ўтульнай зале гімназіі № 1 горада Дзятлава гасцей сабрала самае цёплае і душэўнае свята…

15 часов ago