Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Павел Ашурык прыняў удзел у пасяджэнні рабочай групы Міжпарламенскай асамблеі дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў па распрацоўцы праекта мадэльнага закона “Об стимулировании обращаемых инфраструктурных долговых обязательств”, якая праходзіла ў Санкт-Пецярбургу.
– Сам па сабе інстытут інфраструктурных аблігацый у шырокім разуменні для нашай краіны не з’яўляецца новым. Аднак, як у нас, так і ў радзе краін-удзельніц СНД ён не выдзелены законамі ў самастойную катэгорыю. Напрыклад, у Расійскай Федэрацыі Закон “О рынках ценных бумаг” прадугледжвае механізм праектнага фінансавання, які дазваляе звязаць выпуск аблігацый з грашовымі патокамі канкрэтнага праекта. Спецыялізаваная структура (спецыялізаванае таварыства) праектнага фінансавання ствараецца для фінансавання доўгатэрміновага праекта і валодае абмежаванай праваздольнасцю.
Мадэльны закон, які распрацоўваецца, павінен устанавіць агульныя падыходы да вызначэння інфраструктурнага праекта, сувязі прыцягнутага фінансавання з такім праектам, раскрыцця інфармацыі і выкарыстання мер стымулявання. Прапаноўваецца ўвесці спецыяльны статус інфраструктурнай аблігацыі, захаваўшы ўстаноўленыя нацыянальным заканадаўствам працэдуры выпуску і абарачэння каштоўных папер. Плануецца, што дзяржаўная падтрымка будзе прадастаўляцца па рашэнні адпаведнай дзяржавы, а сам па сабе статус інфраструктурнай аблігацыі не створыць фінансавых абавязкаў дзяржавы. Канкрэтны састаў мер стымулявання вызначае кожная дзяржава. Да іх могуць адносіцца паскораныя рэгістрацыйныя працэдуры, падатковыя льготы з абмежаваным тэрмінам дзеяння, частковыя гарантыі, пашырэнне магчымасцяў інвесціравання сродкаў пенсійных фондаў і страхавых арганізацый, іншыя меры.
Папярэдні аналіз паказвае, што для распрацоўкі мадэльнага закона спатрэбіцца больш глыбокае вывучэнне асобных палажэнняў дзеючага заканадаўства аб рынку каштоўных папер, праектным фінансаванні, дзяржаўна-прыватным партнёрстве, бюджэтным рэгуляванні і дзейнасці інстуцыянальных інвестараў.
Замежны вопыт і яго выкарыстанне ў нашай краіне, у тым ліку на аснове наднацыянальнага заканадаўства, можа ў перспектыве пазітыўна адбіцца на эканоміцы краіны, – падкрэсліў парламентарый Павел Ашурык.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Работники Дятловского райотдела по чрезвычайным ситуациям присоединились к маршруту автолавки — проехали по деревням Жуковщинского…
С 24 по 25 сентября в Гродно прошли открытые соревнования Гродненской области по легкой атлетике,…
В целях повышения безопасности дорожного движения, предотвращения и снижения тяжести последствий ДТП с участием автомобилей…
Дзятлаўшчына – гэта ўнікальны куток Беларусі, дзе на стыку эпох, культур і канфесій кавалася непаўторная…
На Дзятлаўшчыне поўным ходам ідзе ўборка “другога хлеба”. Традыцыйна яго вырошчваюць тры гаспадаркі раёна – …
Аб замацаванні моладзі на першым працоўным месцы, уборцы кукурузы, прафілактыцы пажараў, рэалізацыі новых будаўнічых праектаў…