У Тыдзень бацькоўскай любові ў Полацку прайшоў сямейны форум “Размова аб важным: шчаслівая сям’я – моцная дзяржава”, які сабраў каля 260 удзельнікаў з усёй Беларусі.

На мерапрыемства былі запрошаны 22 сям’і, у ліку якіх – шматдзетныя бацькі з Дзятлаўшчыны Алена і Юрый Міклашы, якія разам са сваімі дачушкамі сталі віцэ-чэмпіёнамі конкурсу “Сям’я года-2022”. Алена Міклаш падзялілася сваімі ўражаннямі ад сустрэчы:

– У Полацк мы адправіліся па запрашэнні Гродзенскага аблвыканкама разам з яшчэ трыма сем’ямі Гродзеншчыны. На працягу двух дзён сустрэчы не было ніводнай вольнай хвілінкі. Праграма форуму вельмі насычаная і цікавая. У  дзень прыезду мы прынялі ўдзел у нефармальнай размове са Старшынёй Савета Рэспублікі Наталляй Качанавай і Мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі Веніямінам у зале “Белаграпрамбанка”. Вельмі цёплая, нязмушаная сямейная абстаноўка. Прыемна ўразіла сама Наталля Іванаўна, якая з тэлеперадач і навінаў уяўлялася строгім кіраўніком. У размове яна была адкрытай, шчырай, па-сапраўднаму жаноцкай, як усе беларускія матулі. Абмеркавалі такія актуальныя цікавыя тэмы, як выхаванне дзяцей і роля сям’і ў сучасным грамадстве. За два дні вельмі шмат пераязджалі, для нас праводзілі аглядныя экскурсіі, мы наведвалі самыя прыгожыя і цікавыя месцы горада, у ліку якіх музей кнігадрукавання, Сафійскі сабор. У гэтым святым месцы сабраліся сямейныя пары, прадстаўнікі дзяржаўнай улады, святары – удзельнікі форуму. Як адзначыла Наталля Качанава, традыцыя сустракацца вялікай сям’ёй нарадзілася ў Полацку, дзе закладзены асновы нашай духоўнасці і дзяржаўнасці. Тут адбыўся форум, які стаў цэнтральнай падзеяй паездкі. Там да дыялогу, акрамя прадстаўнікоў улады і духавенства, далучыліся спікеры. Адгукнуліся ў сэрцы словы Наталлі Іванаўны, што мы адзіныя ў тым, каб захоўваць беларускія традыцыі, закладзеныя многімі пакаленнямі. Спакон веку беларусы былі добрыя, спагадлівыя, шанавалі мінулае сваёй краіны, наказы продкаў, робяць гэта і сёння. На форуме было гучна заяўлена, што шчаслівая сям’я – адзін з галоўных прыярытэтаў будучай пяцігодкі.

Карыстаючыся выпадкам, Старшыня Савета Рэспублікі павіншавала духавенства з 35-годдзем Беларускага Экзархату. Яна адзначыла, што сумесныя намаганні царквы і дзяржавы накіраваны на клопат аб чалавеку, захаванне традыцыйных сямейных каштоўнасцяў, асноў беларускай дзяржаўнасці, духоўна-маральнае выхаванне грамадства.

Усе спікеры былі вельмі цікавыя, іх хацелася слухаць і слухаць. Асабліва мне запомнілася выступленне палітычнага аглядальніка АНТ Ігара Тура, які расказаў пра сваю сям’ю.

Мы прыемна і карысна бавілі час у добрай кампаніі, пасябравалі з сем’ямі Гродзеншчыны, абмяняліся кантактамі і запрасілі ўсіх на наш раённы фестываль сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст”.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации