На Дзятлаўшчыне актыўнымі тэмпамі рамантуюцца дамы камунальнага жылога фонду.

Так, у верасні быў распачаты капітальны рамонт васьмікватэрнага двухпавярховага дома № 7 па вуліцы Першамайскай, пабудаванага ў далёкім 1960 годзе.

На правядзенне работ прадугледжана 230 тысяч рублёў з раённага бюджэту, 50 тысяч – з камунальных адлічэнняў грамадзян. Заказчыкам выступае Дзятлаўскае РУП ЖКГ, падрадчыкам – ужо добра вядомае дзятлаўчанам ТАА “Зодчий” (г. Слонім).

Згодна з праектам, запланаваны вялікі аб’ём работ: рамонт даху з заменай пакрыцця, замена аконных і дзвярных праёмаў у месцах агульнага карыстання, сістэм халоднага і гарачага водазабеспячэння, каналізацыі. Таксама ў ходзе капрамонту прадугледжваецца замена электраправодкі і электрашчыткоў у месцах агульнага карыстання і газаправоду па выніках абследавання.

Будаўнікі прыкладуць усе намаганні, каб Новы год дзятлаўчане сустрэлі ва ўтульным абноўленым доме.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации