Сёлетняя зіма зноў б’е тэмпературныя рэкорды. Месяц люты поўнасцю апраўдвае сваю назву: у ноч з 1 на 2 лютага слупкі тэрмометраў месцамі па Дзятлаўскім раёне апусціліся ніжэй за -30 градусаў па цэльсію.

Ці паўплывала гэта на вучэбны працэс, пацікавіліся ў начальніка аддзела адукацыі райвыканкама Марыны Лашкоўскай.

– Установы адукацыі Дзятлаўшчыны працуюць у штатным рэжыме, нягледзячы на маразы, – расказала Марына Яўгеньеўна. – Усе школьныя аўтобусы без парушэння графікаў выйшлі на маршруты, падвоз дзяцей забяспечаны.

У дзіцячых садах і школах падтрымліваецца спрыяльны тэмпературны рэжым, арганізаваны адукацыйны працэс.

Пытанні знаходжання і адсутнасці дзяцей на ўроках, работы ўстановаў ва ўмовах нізкіх тэмператур і іншыя, звязаныя з асаблівасцямі надвор’я, застаюцца на кантролі ў спецыялістаў аддзела адукацыі.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации