Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Гродзенскага аблвыканкама Павел Ашурык разам са старшынёй Гродзенскага аблвыканкама Юрыем Караевым і кіруючым саставам ведамства прыняў удзел у выязной нарадзе па пытанні выхаду на бясстратную работу ААТ “Агракамбінат “Скідзельскі”.

– Прадпрыемства ў цяперашні час адчувае фінансавыя цяжкасці.

ААТ “Агракамбінат “Скідзельскі” з’яўляецца шматпрофільнай кааператыўна-інтэграцыйнай структурай, якая ажыццяўляе вытворчасць камбікормавай і мукамольна-крупяной прадукцыі, алею рапсавага, прадукцыі раслінаводства, малака, свініны, ялавічыны, мяса птушкі, яек і рэалізацыю прадукцыі праз аптовы і рознічны гандаль. Гэта буйны па колькасці і тэрыторыі суб’ект гаспадарання. Ва ўсіх вытворчых і кіраўнічых працэсах прадпрыемства занята больш за 3,5 тысячы чалавек, а ў састаў таварыства ўваходзяць некалькі вытворчых участкаў, уласныя гандлёвыя і харчовыя аб’екты, таксама сем сельскагаспадарчых філіялаў, якія размешчаны на тэрыторыі шасці раёнаў.

У рабоце такіх па маштабах аб’ектаў узнікаюць пэўныя праблемы, таму сустрэча з кіруючым саставам ААТ “Агракамбінат “Скідзельскі” была скіравана на пошук рашэнняў выхаду на бясстратную вытворчасць з улікам патрабаванняў Кіраўніка дзяржавы.

Уяўляецца, што работа многіх дзяржаўных органаў, парламентарыяў у рэгіёне дазволіць забяспечыць нармальнае функцыянаванне гэтага прадпрыемства для дасягнення станоўчага эканамічнага эфекту, – падкрэсліў сенатар.

Ірына СТЫРНІК    

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации