Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Гродзенскага аблвыканкама Павел Ашурык сумесна са старшынёй Гродзенскага аблвыканкама Юрыем Караевым і іншым кіруючым саставам вобласці прыняў удзел у пасяджэнні арганізацыйнага штаба па падрыхтоўцы да правядзення абласнога фестывалю-кірмаша працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2026” у гарадскім пасёлку Карэлічы.

У час пасяджэння абмяркоўваліся пытанні правядзення работ на аб’ектах гарадскога пасёлка і ўдасканалення інфраструктуры.

– У гарадскім пасёлку Карэлічы падрыхтоўка да свята аграрыяў пачалася яшчэ ў мінулым годзе. У рамках яе запланаваны і ажыццяўляюцца рамонт і мадэрнізацыя значнага ўчастка дарог, жылых дамоў і іх тэрыторый, стадыёна, інтэрнатаў, установаў культуры, вуліц, бальніцы. Пачата ўзвядзенне шматкватэрнага жылога дома ў самім пасёлку.

У час наведвання аб’ектаў увага была акцэнтавана на неабходнасці завяршэння работ у вызначаны тэрмін разам з забеспячэннем высокай іх якасці, бо абноўленае аблічча раёна павінна ствараць камфорт і радаваць жыхароў і гасцей не толькі ў час свята. Падобны падыход поўнасцю адпавядае патрабаванням пяцігодкі якасці. Згуртаваная работа кіраўніцтва раёна і вобласці дазваляе дасягнуць мэты.

Правядзенне такіх штогадовых святаў – добрая традыцыя, якая на працягу гадоў даказала сваю эфектыўнасць. Вядома, што да падобных урачыстасцяў рэгіён рыхтуецца загадзя, і гэта чарговая нагода прывесці ў парадак, адрамантаваць аб’екты, якія працуюць, і адкрыць патрэбныя новыя. Падрыхтоўка да маштабнага свята павінна стаць стымулам па падтрыманні парадку не толькі ў саміх Карэлічах, але і ва ўсім Карэліцкім раёне, – адзначыў сенатар.

Ірына СТЫРНІК   

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации