Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Гродзенскага аблвыканкама Павел Ашурык пракаменціраваў значэнне мэтаў устойлівага развіцця ў рамках рабочага візіту ў Гродзенскую вобласць Нацыянальнага каардынатара Уладзіслава Татарыновіча і прадстаўнікоў агенцтваў ААН у Рэспубліцы Беларусь. 

– Мэты ўстойлівага развіцця – гэта стратэгічнае прагназаванне ў дзяржаўных маштабах. Яны прадстаўляюць мадэль манументальнага і ўстойлівага развіцця краіны, мэты, прыярытэты доўгатэрміновага развіця Беларусі і кірункі эфектыўнага выкарыстання дэмаграфічнага, сацыяльнага, прыроднага, навукова-тэхналагічнага і вытворчага патэнцыялаў краіны.

У аснову іх распрацоўкі пакладзены галоўныя падыходы ўліку нацыянальных інтарэсаў, забеспячэння нацыянальнай бяспекі і задачы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны ў доўгатэрміновай перспектыве. Мэты развіцця распрацаваны па шырокіх і ўсёахопліваючых кірунках: у эканамічнай, навукова-тэхналагічнай, сацыяльнай, дэмаграфічнай, экалагічнай, інфармацыйнай сферах.

Пры фарміраванні доўгатэрміновых задач прыярытэт адданы нацыянальным інтарэсам і ўдасканаленню механізмаў іх рэалізацыі, мерам па абароне інтарэсаў дзяржавы, грамадства і асобы ад унутраных і знешніх пагроз, стварэнню неабходных умоваў для ўстойлівага развіцця ўсіх сфер жыццядзейнасці і забеспячэння высокай якасці жыцця насельніцтва. Асаблівыя акцэнты зроблены на канкрэтныя напрамкі дзеянняў па вырашэнні ўнутраных праблем і прыярытэтным развіцці сфер, якія даюць найбольшы эфект для павышэння канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі, росту ўзроўню дабрабыту беларускіх грамадзян, стварэння камфортных умоваў жыццядзейнасці і развіцця асобаснага патэнцыялу.

Не менш важны аспект МУР – захаванне пераемнасці мэтаў і задач сацыяльна-эканамічнага развіцця, абазначаных у прынятых раней стратэгічных і праграмных дакументах, адкарэкціраваных з улікам з’яўлення новых глабальных выклікаў і пагроз, вастрыні наяўных праблем і эфектыўнасці прымаемых крокаў па іх рашэнні.

Асноўнай стратэгічнай мэтай устойлівага доўгатэрміновага развіцця Рэспублікі Беларусь з’яўляецца рост якасці жыцця насельніцтва на аснове ўстойлівасці эканомікі і па сродках развіцця чалавечага і навукова-тэхналагічнага патэнцыялаў, лічбавай індустрыі, эфектыўнага выкарыстання рэсурсаў у рамках забеспячэння экалагічнай бяспекі, – адзначыў сенатар.

Ірына СТЫРНІК           

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации