Член Пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Гродзенскага аблвыканкама Павел Ашурык у горадзе Санкт-Пецярбургу прыняў удзел у пасяджэнні кантрольна-бюджэтнай камісіі Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў па бягучых пытаннях дзейнасці і зацвярджэнні плана работы Міжпарламенцкай Асамблеі на наступны год:

– Пасяджэнне, якое адбылося, і дыскусія былі скіраваны на падвядзенне прамежкавых вынікаў дзейнасці кантрольна-бюджэтнай камісіі, неабходнасць удасканалення заканадаўства краін-удзельніц Міжпарламенцкай Асамблеі Садружнасці Незалежных Дзяржаў і планаванне работы на 2027 год.

Закрануты пытанні фінансавання асобных мерапрыемстваў і праектаў у рамках СНД і больш маштабных на наступны год. Пасяджэнне і дыскусія праходзілі ў канструкцыйным русле, што сведчыць аб устойлівым характары сфарміраваных сувязяў дадзенага інтэграцыйнага аб’яднання. Сама ідэя стварэння і дзейнасці Міжпарламенцкай Асамблеі СНД даказала сваю дзейснасць і правільнасць абранага фармату супрацоўніцтва.    

Безумоўна, менавіта Саюз Незалежных Дзяржаў – найбольш правільны і гістарычна апраўданы фармат узаемадзеяння для краін-удзельніц. Хаця пры гэтым варта адзанчыць, што не ўсе ўдзельнікі, якія раней уваходзілі ў аб’яднанне, гэта ўсвядомілі. Фарміруючы павестку добрасуседства і агульнавыгаднага супрацоўніцтва, садружнасць дэманструе гатоўнасць пашырэння фарматаў плённага ўзаемадзеяння з іншымі краінамі. На фоне існуючай міжнароднай павесткі СНД і яго структуры – рацыянальная ініцыятыва пашырэння і развіцця міждзяржаўных сувязяў. Наперадзе чакаецца актыўная работа па інтэнсіфікацыі сумесных праектаў і гарманізацыі заканадаўства ў многіх сферах.

Прарламенцкая работа ў гэтым кірунку – адзін з прыярытэтаў дзейнасці, – падкрэсліў сенатар павел Ашурык.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации