17 верасня, у Дзень народнага адзінства, у рамках акцыі “Беларусь адзіная” ў сталічным Палацы спорту адбыўся маштабны Форум патрыятычных сіл, мэтамі якога з’яўляліся кансалідацыя грамадства, абмен вопытам, абмеркаванне ключавых напрамкаў далейшага развіцця Беларусі.
Сярод удзельнікаў форуму, якія з’ехаліся ў сталіцу з усёй краіны, была дэлегацыя Дзятлаўскага раёна. Яны падзяліліся сваім меркаваннем аб значэнні свята.
Алена Чайкоўская, галоўны спецыяліст аддзела адукацыі райвыканкама:

– Форум патрыятычных сіл у сталіцы быў пазнавальны, цікавы, урачысты. Дзень народнага адзінства – новае, але важнае свята для нашай краіны. Яно аб’ядноўвае не толькі сем’і і працоўныя калектывы, але і ўвесь беларускі народ. Толькі ў адзінстве мы можам дасягнуць высокіх вынікаў і, самае галоўнае, бяспекі і мірнага неба для нашай краіны. Мерапрыемства ў Мінску было эмацыянальна насычаным, цікавым, адчуваўся высокі патрыятычны дух, які аб’яднаў усіх удзельнікаў канцэрта. Мы актыўна адгукваліся на віншаванні, якія гучалі для нас і ўсёй краіны, на музычныя нумары, што прадставілі лепшыя беларускія калектывы і салісты. Мы можам ганарыцца тым, што ёсць у нашай Рэспубліцы Беларусь, што робім і куды ідзём.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
нашелучшее #нашалепшае