У чэрвені 2006 года ў Мінску пачаў працаваць новы будынак Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, тэрмін эксплуатацыі якога ацэньваецца ў 500 гадоў.

Ужо пасля яе адкрыцця Аляксандр Лукашэнка прызнаўся, што рашэнне аб будаўніцтве стала яго адказам сучаснасці. Паводле слоў Прэзідэнта, яму такім чынам хацелася аддаць даніну павагі друкаванаму слову:

– Гэта, калі хочаце, мой адказ сучаснасці. Я, напэўна, кансерватыўны ў гэтым плане: я ідэалізую кнігу. Пагадзіцеся, што яна губляе сваю ролю ў апошні час. І нашы дзеці не так ужо імкнуцца да кніг, як мы. З’явілася шмат так званых заменнікаў. А мне хацелася б увекавечыць кнігу, і вось гэта даніна павагі ёй. Я ўпершыню пра гэта кажу. Але асабіста для мяне гэта помнік кнізе. Кнігу мы не згубім. Кніга – гэта ўсё.

Сваім меркаваннем падзялілася і бібліятэкар аддзела маркетынгу, сацыякультурнай дзейнасці, метадычнай работы і фарміравання бібліятэчнага фонду Дзятлаўскай раённай бібліятэкі Марына Бортка:

– Я ўпэўнена, што кніга іграе вялікую ролю ў развіцці інтэлектуальных і асабістых якасцяў чалавека. Усё жыццё яна дапамагае нам працаваць, вучыцца, марыць, адпачываць. Чытанне абагачае ведамі, жыццёвым вопытам, фарміруе нашы погляды, характар, прыносіць шмат радасці. Кнігі расказваюць аб людзях, гарадах, вялікіх падзеях. Разам з іх героямі мы нібыта ажыццяўляем падарожжа ў далёкія краіны, нават на іншыя планеты, пагружаемся на дно акіянаў, пранікаем у нетры Зямлі і таямніцы жыцця на ёй, адкрываем законы прыроды, пазнаём мінулае Радзімы, разважаем пра яе будучыню.

Сучасныя бібліятэкі становяцца месцам сустрэч і камунікацыі. Яны ўяўляюць сабой прастору для чытання, работы ў групах, правядзення мерапрыемстваў. Гэта спрыяе фарміраванню супольнасці і ўмацаванню сацыяльных сувязяў.

Бібліятэкі іграюць ключавую ролю ў забеспячэнні роўнага доступу да інфармацыі для ўсіх слаёў насельніцтва, а, як вядома, хто валодае інфармацыяй, той валодае светам.

Не менш цікава з бібліятэкай праходзіць летні адпачынак дзяцей і падлеткаў – традыцыйны кірунак дзейнасці. Галоўнае ў летняй рабоце – ахапіць змястоўным адпачынкам як мага больш дзяцей, пашырыць іх кругагляд, навучыць творчасці, прывіць любоў да кнігі. Бібліятэкары раёна, арганізуючы вольны час непаўналетніх на канікулах, скіроўваюць работу і на прафілактыку правапарушэнняў, бяспечныя і адказныя паводзіны, фарміраванне здаровага ладу жыцця. Сёлета таксама кожная бібліятэчная ўстанова нашага раёна адпаведна графіку будзе арганізоўваць летнія пляцоўкі, дзе дзяцей чакаюць гульні на свежым паветры, конкурсы, сустрэчы з сябрамі, займальнымі кнігамі, заняткі спортам і многае іншае.

Ужо 5 чэрвеня Дзятлаўская раённая бібліятэка запрашае юнае пакаленне на адкрыццё летняга свята – бібліяАрбат “Город приклюЧтений”.

Ірына СТЫРНІК      

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#библиотека #книги

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации