Члены Савета Рэспублікі Павел Ашурык, Алена Стальбоўская, Андрэй Жамойда прынялі ўдзел у пасяджэнні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, на якім абмяркоўвалася выкананне мерапрыемстваў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 года № 2 “Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарата і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва” ў 2025 годзе.

– Абарона правоў і законных інтарэсаў грамадзян, стварэнне ўмоваў для годнага развіцця асобы, павышэнне якасці жыцця людзей – адна з першачарговых задач нашай дзяржавы. Звароты грамадзян і юрыдычных асоб, ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур – найбольш заўважная частка непасрэднага ўзаемадзеяння дзяржавы з насельніцтвам і іншымі суб’ектамі. Максімальнае ўхіленне бар’ераў у рабоце з людзьмі з’яўляецца ключавым напрамкам удасканалення падыходаў работы дзяржаўных органаў. Пры гэтым дзяржаўным структурам неабходна надаваць максімальную ўвагу павышэнню выніковасці работы з грамадзянамі, юрыдычнымі асобамі, а таксама якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва, у тым ліку эфектыўнай рэалізацыі ініцыятыў, якія паступаюць па розных пытаннях, – падкрэсліў сенатар Павел Ашурык.

– З улікам сучаснага ўзроўню інфарматызацыі грамадства неабходна развіваць магчымасці лічбавай інфраструктуры для пабудовы эфектыўнага ўзаемадзеяння паміж дзяржаўнымі органамі і грамадзянамі, юрыдычнымі асобамі.

Удасканаленне ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур застаецца адным з прыярытэтных напрамкаў дэбюракратызацыі дзяржаўных органаў. Адміністрацыйныя працэдуры павінны быць максімальна простымі, не абцяжарваць грамадзян і суб’екты гаспадарання, – адзначыла парламентарый Алена Стальбоўская.

– Немалаважным застаецца пытанне выкарыстання больш сучасных формаў стасункаў з насельніцтвам у выглядзе анлайн-трансляцый, стрымаў у сацыяльных сетках. Просты і даступны фармат размовы аб найбольш хвалюючых праблемах людзей – перспектыўны і жыццяздольны спосаб узаемадзеяння дзяржаўных органаў і грамадзян, – абазначыў сенатар Андрэй Жамойда.

– Важна адзначыць, што разгляд пытанняў, якія ўзнімаюцца ў зваротах, застаецца адным з першачарговых аспектаў дзейнасці парламентарыяў і садзейнічае выпрацоўцы прапановаў па заканадаўчым удасканаленні абазначанага інструмента ўзаемадзеяння дзяржаўных органаў з насельніцтвам і суб’ектамі гаспадарання, – падкрэслілі сенатары.

Ірына СТЫРНІК        

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации