Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Гродзенскага аблвыканкама Павел Ашурык сумесна са старшынёй Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Юрыем Караевым і іншым кіраўнічым саставам прыняў удзел у рэспубліканскім суботніку ў аграгарадку Жыровічы Слонімскага раёна.

– Чарговы рэспубліканскі суботнік – гістарычная традыцыя для беларусаў. Ён аб’ядноўвае ў працы прадстаўнікоў розных прафесій і пасад. На гэты раз мы праводзілі работы па пасадцы лесу на месцы ранейшай фермы і гаспадарчых пабудоў. У рамках выканання даручэння Кіраўніка дзяржавы на пастаяннай аснове на працягу года вядзецца маштабная работа па добраўпарадкаванні аграгарадка Жыровічы каля адной з духоўных жамчужын нашай краіны – Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра.

Зусім нядаўна на месцы высаджанага лесу знаходзіўся будынак фермы і іншыя пабудовы, якія з-за адсутнасці неабходнасці ў выкарыстанні і нездавальняючага стану знесены.

У час суботніка многія змянілі дзелавое адзенне на рабочае і ўнеслі часцінку ў агульную добрую справу. Сумеснай працай мы робім свой уклад у будучыню краіны і рэгіёна. Пасаджаны лес – дадатак да экалагічнага багацця беларусаў. Акрамя сабраных сродкаў, якія будуць скіраваны на будаўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музея, рэканструкцыю мемарыялаў і іншых аб’ектаў, мы палепшылі аблічча асобнага населенага пункта.

У чарговы раз варта адзначыць, што работа ў камандзе, незалежна ад прафесій і пасад, садзейнічае згуртаванню і большаму яднанню нашых грамадзян, – падкрэсліў парламентарый.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации