У Гродне з удзелам прадстаўнікоў розных раёнаў Прынёмання адбыўся экспертны дыялог “Дзяржаўная палітыка ў галіне выхавання новых пакаленняў”.
Дзятлаўшчыну на форуме прадстаўляла член моладзевага Cавета пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, педагог-дэфектолаг Хвінявіцкай сярэдняй школы Ангеліна Мазура.
– Экспертны дыялог прайшоў пад кіраўніцтвам старшыні Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў, старшыні абласнога аддзялення Беларускай партыі “Белая Русь” Алены Пасюта, – падзялілася ўражаннямі Ангеліна Мазура. – У рамках сустрэчы абмеркавалі ролю моладзі ў жыцці дзяржавы, а таксама перспектыву стварэння моладзевага крыла Беларускай партыі “Белая Русь”.
Моладзь іграе важную ролю ў жыцці нашага раёна і дзяржавы ў цэлым, таму я лічу, што такая ідэя даволі перспектыўная. З дыялога з Аленай Васільеўнай мы зразумелі, што нас чакае плённая і цікавая работа над стварэннем праектаў і іх рэалізацыяй ва ўсіх раёнах Гродзенскай вобласці.
Ірына СТЫРНІК
Фота прадастаўлена Ангелінай МАЗУРА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga