Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда падзяліўся меркаваннем пра Дзень народнага адзінства:
– Заснаванае ў 2021 годзе па ініцыятыве кіраўніка дзяржавы свята Дзень народнага адзінства стала жывой сувяззю часоў, падмуркам нашай будучыні і сімвалам непарушнасці межаў. Напярэдадні даты 17 верасня, якая нагадвае пра ўз’яднанне беларускага народа ў адзіную дзяржаву восенню 1939 года і ўмацаванне нацыі, мы дакладна разумеем – трываласць беларусаў заключаецца ў згуртаванасці, шчырым жаданні служыць Радзіме, вернасці традыцыям і сувязі пакаленняў.
Аднак цяпер недастаткова толькі заяўляць аб падтрымцы суверэнітэту і росквіту краіны. Патрабуецца канкрэтны ўклад кожнага чалавека ў агульную справу – праз сумленную працу і адказнае выкананне сваіх абавязкаў. Як сенатар і грамадзянін Беларусі, я лічу неабходным акцэнтаваць на гэтым увагу маладога пакалення. Важна, каб, абапіраючыся на веданне гераічных старонак гісторыі сваёй Радзімы, моладзь глыбока ўсведамляла і захоўвала на працягу ўсяго жыцця каштоўнасць мірнай стваральнай працы. Менавіта перадача вопыту і каштоўнасцяў ад старэйшага пакалення да малодшага складае падмурак Дня народнага адзінства. Нас усіх аб’ядноўвае адна агульная мэта: зберагчы мір на нашай зямлі, абараніць незалежнасць і захаваць усе тыя дасягненні, якія былі створаны намаганнямі многіх пакаленняў беларусаў.
Мудрыя словы кіраўніка дзяржавы: “Гэта наша гістарычная памяць. Памяць, якая звязвае разам людзей і эпохі, перадае вопыт і перасцерагае ад фатальных памылак”.
Ірына КАМАРОВА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае #РАЗАМ #17Верасня #МЫедины #адзiннарод