Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Гродзенскага аблвыканкама Павел Ашурык прыняў удзел у пасяджэнні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта аб рабоце Мастоўскага райвыканкама па комплексным сацыяльна-эканамічным развіцці раёна.

– У апошнюю пяцігодку комплекснае развіццё Мастоўскага раённа характарызуецца дастаткова напружаным сацыяльна-эканамічным станам пры станоўчай дынаміцы па асобных паказчыках. Асноўную долю ў расходах бюджэту займае сацыяльная сфера: на яе фінансаванне ў апошнія пяць гадоў скіроўвалася больш за 70 % ад агульнага аб’ёму расходаў.

Нягледзячы на прымаемыя меры, па выніках пяцігодкі некаторыя мэтавыя індыкатары не выкананы. Пільнай увазе падвергнуты пытаннні прыцягнення інвестыцый у асноўны капітал, скарачэння звышнарматыўнага незавершанага будаўніцтва, захаванасці сельскагаспадарчай жывёлы, працоўнай і выканаўчай дысцыпліны ў перыяд жніва гэтага года. На кантролі застаюцца пытанні выканання на тэрыторыі Мастоўскага раёна дзяржпраграм, дзяржаўных сацыяльных стандартаў па абслугоўванні насельніцтва, якаснага і своечасовага разгляду зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб. Для забеспячэння паўнаты ахопу ўзнятых пытанняў зацверджаны дэталёвы план мерапрыемстваў па забеспячэнні станоўчай дынамікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Мастоўскага раёна на 2026-2030 гады.

Асаблівая ўвага нададзена аспектам правядзення ўборачнай кампаніі з улікам патрабаванняў кіраўніка дзяржавы. Невыпадкова, што гэта тэма з’яўляецца сёння прыярытэтнай і патрабуе ад кожнага максімальнай мабілізацыі сіл. Відавочна, што своечасовае, якаснае, бяспечнае жніво – складальнік харчовай бяспекі краіны.

Уважлівы аналіз і дапамога ва ўборачнай кампаніі, адпаведная работа з боку мясцовых органаў улады застаюцца ў полі зроку парламентарыяў, – падкрэсліў сенатар.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации