Марына Нячай, дырэктар сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы, дэпутат Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў, член Гродзенскай абласной асацыяцыі моладзевых Саветаў, актывістка грамадскіх аб’яднанняў, партыі “Белая Русь”, дэлегат УНС:
– У снежні бягучага года плануецца правядзенне ІІ пасяджэння VII Усебеларускага народнага сходу. Лічу, што гэта важнейшая палітычная падзея ў жыцці краіны, і асабліва прыемна, што моладзі ў ёй адводзіцца значная роля.
З’яўляючыся дэпутатам, дэлегатам УНС (прадстаўляю інтарэсы ад дэпутацкага корпуса), маю магчымасць удзельнічаць у рабоце прадстаўнічага органа народаўладдзя, мець дачыненне да фарміравання стратэгічных рашэнняў, абмеркавання лёсавызначальных для краіны пытанняў. Магу ўпэўнена сказаць, што нам, моладзі, аказаны давер і дадзена магчымасць уплываць на лёс Беларусі, што натхняе на актыўную стваральную працу дзеля сваёй краіны. Гэта не толькі пачэсна, але і вельмі адказна, бо на агульным сходзе ты прадстаўляеш не свае інтарэсы, а народныя: неабходна апраўдаць давер тых, хто аддаваў за цябе свой голас. Ёсць магчымасць рэалізаваць ініцыятывы, якія будуць падтрыманы і пачуты на самым высокім узроўні. Нармальна, што ў моладзі можа быць іншы погляд на розныя сітуацыі, чым у нас, упраўленцаў, хоць і маладых. Але я заўсёды кажу, што варта не патрабаваць, а прапаноўваць, знаходзіць разумны кампраміс, падмацоўваць словы рэальнымі дзеяннямі, толькі не замоўчваць праблемы, а паступова іх вырашаць на розных узроўнях. Заўважу, што ў аснове дзяржаўнай палітыкі ляжыць простая ісціна: чалавек – галоўная каштоўнасць. Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2026-2030 гады стане лагічным працягам дадзенай палітыкі.
Неабходна кансалідаваць намаганні ўсяго грамадства, быць прагматычнымі ў вырашэнні ўзнікаючых праблем, падтрымліваць айчыннага вытворцу, прыцягваць інвестыцыі і ствараць новыя рабочыя месцы. Беларусь дэманструе прынцып сацыяльнай справядлівасці і адказнасці. Важна не толькі захаваць дасягнутае, але і рухацца далей, удасканальваючы механізмы сацыяльнай абароны і дапамогі, рабіць іх эфектыўнымі і адраснымі. Перш за ўсё – гэта даступная адукацыя і ахова здароўя, дастойная заработная плата, падтрымка мацярынства і дзяцінства, даступнасць жылля, у тым ліку для моладзі.
Удзел у рабоце УНС – магчымасць трансліраваць гэтыя ідэі сярод насельніцтва, гаварыць пра народнае адзінства, павагу да гісторыі, сацыяльную адказнасць. Усё, што мы сёння маем – заслуга нашых продкаў, нашых людзей. Задача сучасных беларусаў усё гэта не толькі захаваць, але і памножыць. Нам сапраўды ёсць чым ганарыцца, што паказаць!
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае