У рэдакцыю газеты “Перамога” наконт добраўпарадкавання могілак вёскі Коскі звярнуўся жыхар аграгарадка Гезгалы Рыгор Смаляк.

Ён расказаў, што Коскі маланаселеныя, і галоўным ініцыятарам падтрымання парадку на мясцовым пагосце з’яўляецца вясковец Барыс Кулеш, які з землякамі хоча ўстанавіць на могілках агароджу.  

Зразумела, што любая ініцыятыва, тым больш у год добраўпарадкавання, павінна знайсці падтрымку, таму разбірацца ў сітуацыі накіраваліся на месца разам з намеснікам дырэктара РУП ЖКГ Віктарам Дзедулем.

У Косках да нас далучыліся старшыня Жукоўшчынскага сельвыканкама Іван Свіб і непасрэдна сам ініцыятар Барыс Кулеш.

Варта адзначыць, што дадзеныя вясковыя могілкі хоць невялікія, але дагледжаныя, і гэта плён сумесных намаганняў мясцовага насельніцтва, сельвыканкама і камунгаса. Нават пляцоўка для смецця акуратна вычышчана.

– У Жукоўшчынскім сельскім савеце налічваецца 11 могілак, і ўсе яны два гады таму з адпаведнымі дакументамі перададзены на баланс Дзятлаўскага РУП ЖКГ, – патлумачыў Іван Свіб. – Зразумела, што сельвыканкам і жыхары сельсавета ўдзельнічаюць у справах добраўпарадкавання, у тым ліку памятных мясцін і могілак. З насельніцтвам арганізоўваем суботнікі, ажыццяўляем высечку хмызнякоў, уборку тэрыторый, сметнікаў, падтрымліваем належны парадак. Варта адзначыць, што жыхары Косак у сельвыканкам па пытаннях засмечанасці ні разу не звярталіся, у сезон трава на могілках пастаянна скошвалася, а камунгас вывозіў смецце, праблемных сітуацый не ўзнікала.   

  – У нашай вёсцы практычна нікога не засталося, акрамя мяне, карэннага жыхара Ігара Каско і дачніка Аляксея Кастусіка, – расказаў Барыс Кулеш. – Менавіта мы і сочым за чысцінёй і парадкам на могілках. Паколькі тут пахаваны мае бацькі, я па магчымасці запрашаю памочнікаў, калі з работамі складана справіцца самастойна. Зразумела, што па перыметры патрэбна агароджа, каб было відаць, дзе межы могілак. Яны невялікія, праз метраў пяцьдзясят – ужо жылыя дамы. Раней мы з землякамі тут выпільвалі паваленыя дрэвы і меркавалі, што някепска было б сваімі сіламі паставіць агароджу, магчыма, столік, лавачкі. Старонняй дапамогі не чакалі, бо традыцыйна складваемся грашыма самі, хто колькі можа. Плот таксама можам пабудаваць сваімі сіламі, выкарыстоўваючы драўніну з выдаленых з тэрыторыі могілак дрэваў, не хапае толькі дакументальнага дазволу, каб прыступіць да рэалізацыі нашай задумы.

– Па просьбах мясцовых жыхароў мы выехалі на могілкі ў Коскі, – дапоўніў тэму Віктар Дзедуль. – Аб’ект гэты дагледжаны, смецця тут не заўважылі, аднак ёсць жаданне людзей устанавіць агароджу. Прычым чалавек сам без фінансавых затрат з боку раёна і РУП ЖКГ бярэцца яе ўзвесці. У бліжэйшыя дні мы пакажам межы могілак, дапаможам у выдаленні дрэў, якія трапяць у гэтыя межы. Затым яны і будуць выкарыстаны як лесаматэрыял для агароджы.

Ірына СТЫРНІК   

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#ГОД БЛАГОУСТРОЙСТВА 

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Польза рапсового масла
Главная елка города засияет яркими огнями 12 декабря
Можно ли заём денег оформить через нотариуса?

Похожие публикации