Напярэдадні навагодніх і калядных святаў юныя дзятлаўчане прадаўжаюць атрымліваць сюрпрызы ад кіраўніцтва раёна і грамадскіх арганізацый Дзятлаўшчыны.

З віншавальным візітам школы раёна наведала намеснік старшыні райвыканкама, старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі Беларускага фонду міру Вольга Жэлезоўская, якая ўручыла васьмі навучэнцам, якія выхоўваюцца ў апякунскіх сем’ях, салодкія сюрпрызы.

– Навагоднія святы – самая цудоўная пара, калі мары і жаданні павінны збывацца. Задача для нас, дарослых, не пакінуць ніводнага маленькага жыхара раёна без падарунка і ўвагі, – адзначыла яна.

Наталля АВЯРЧУК

Фота Вольгі ЖЭЛЕЗОЎСКАЙ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае #нашидети

Похожие публикации