Прадаўжае крочыць па Дзятлаўшчыне навагодняя  рэспубліканская дабрачынная акцыя “Ад усёй душы”, закліканая падарыць увагу, клопат і цяпло сэрцаў пажылым людзям. 

Па добрай традыцыі ў гэтыя святочныя дні кіраўніцтва раёна  на чале са старшынёй райвыканкама Андрэем Садоўскім і старшынёй раённага Савета дэпутатаў  Аляксандрам Бараноўскім, адміністрацыя раённай бальніцы, духавенства, прафсаюзы КСУП “Жукоўшчына” і “Хвінявічы” прыехалі павіншаваць з Новым годам і Калядамі пацыентаў і калектыў бальніцы сястрынскага догляду аграгарадка Гезгалы.

Юныя артысты Гезгалаўскай сярэдняй школы імя М. І. Нядзеліна разам з артыстамі мясцовага дома культуры павіталі гасцей народным калядным абрадам і падрыхтавалі канцэртную праграму.

Старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі павіншаваў усіх з навагоднімі святамі:

– У гэтыя дні ў нашай краіне праходзяць адначасова дзве цудоўныя дабрачынныя акцыі – “Нашы дзеці” і “Ад усёй душы”, калі мы маем магчымасць больш увагі надаць дзецям, пажылым людзям, якія маюць патрэбу ў клопаце і спагадзе. Акцыі, ініцыяваныя Прэзідэнтам нашай краіны, ужо не першы год упэўнена крочаць па рэгіёнах, нікога не пакідаючы без навагодняй радасці і сюрпрызаў. На Дзятлаўшчыне пад сацыяльнай абаронай знаходзяцца 7600 чалавек – гэта пенсіянеры, інваліды, мамы, якія выхоўваюць дзяцей да трох гадоў. Усе яны акружаны ўвагай дзяржавы. Прыемна, што ў дабрачыннай акцыі прымаюць удзел многія працоўныя калектывы раёна, якія наведваюць дзіцячыя ўстановы, дамы сумеснага пражывання, бальніцы сястрынскага догляду, кругласутачнага знаходжання, разам з падарункамі перадаючы землякам часцінку свайго сардэчнага цяпла. Хачу падзякаваць вам за тое, што многія гады працавалі ў эканоміцы раёна. У гэтыя святочныя дні жадаю моцнага здароўя, добрага настрою, цярпення, удачы, дабрабыту.

Ад кіраўніцтва раёна бальніца сястрынскага догляду атрымала прыемныя падарункі, галоўным з якіх сёлета стаў шырокаэкранны тэлевізар, акрамя таго, гігіенічныя сродкі і салодкія падарункі для пацыентаў.

Да віншаванняў далучыўся благачынны Дзятлаўскай царкоўнай акругі іерэй Іаан Кісель:

– Гасподзь кажа: тое дабро, што вы зрабілі на зямлі сваім бліжнім, вы зрабілі для мяне. Таму акцыі, якія цяпер праходзяць у нашай краіне, выратавальныя для іх ініцыятараў і ўдзельнікаў. Яшчэ раз сардэчна віншую ўсіх з Новым годам і Нараджэннем Хрыстовым. Жадаю галоўнага – выратавання душы, бо дзеля гэтага Гасподзь нарадзіўся на Зямлі 2026 гадоў таму. Таксама жадаю здароўя, больш усмешак, добрага настрою і ўсяго, патрэбнага Богу. 

Прафсаюзы сельгасарганізацый таксама падрыхтавалі прыемныя сюрпрызы, у ліку якіх – садавіна, цукеркі і гігіенічныя сродкі.

Галоўны доктар Дзятлаўскай ЦРБ Віктар Яцкевіч падзякаваў спонсарам за тое, што ніколі не абыходзяць увагай і матэрыяльнай падтрымкай падраздзяленні раённай бальніцы, яе пацыентаў і персаналу, адрасаваў усім прысутным найлепшыя пажаданні ў новым годзе.

Пацыенты бальніцы сястрынскага догляду падзякавалі кіраўніцтву раёна і гасцям за ўвагу да іх, якую адчуваюць як у святы, так і ў будні, пажадалі здароўя, міру і дабра.

Шчырыя словы віншавання і падтрымкі адрасавала прысутным старшыня раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа Галіна Касцюк. Яна ўручыла падарункі ўстанове, а таксама разам з валанцёрамі арганізацыі, старшакласнікамі мясцовай школы, у двары бальніцы пачаставала гасцей гарачым чаем.

Па завяршэнні мерапрыемства госці наведалі ў палатах тых, хто не змог прысутнічаць на канцэртнай праграме.

На сёння ў бальніцы сястрынскага догляду знаходзяцца 27 пацыентаў з розных куткоў Дзятлаўшчыны, аб здароўі і камфорце якіх клапоцяцца сем сярэдніх і адзінаццаць малодшых медыцынскіх работнікаў, кожны тыдзень праводзіцца агляд доктара-тэрапеўта. Рэгулярная фінансавая падтрымка ўстанове аказваецца з раённага бюджэту.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае 

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации