17 ліпеня на Дзятлаўшчыне прайшоў Адзіны дзень інфармавання.

Інфармацыйна-прапагандысцкая група старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага сустрэлася з калектывам Гезгалаўскага дома культуры. Абласная на чале з начальнікам галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама Аленай Юргель і намеснікам старшыні абласной арганізацыі ГА “Белая Русь” Святланай Вараніца выступіла ў Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці перад работнікамі сацыяльнай сферы. Працавалі групы намеснікаў старшыні райвыканкама.

Абмеркавалі актуальную тэму “Беларусь суверэнная: ад аднаўлення народнай гаспадаркі да інавацыйных праектаў будучыні”. Знакавую дату, Дзень Незалежнасці, наша краіна святкуе 3 ліпеня – у гэты дзень у 1944 годзе ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў быў вызвалены горад Мінск. Захаванне гістарычнай памяці – важны аспект для беларусаў, бо каля трынаццаці тысяч населеных пунктаў рэспублікі пацярпелі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, урон для народнай гаспадаркі ў 35 разоў перавышаў даваенны бюджэт. Толькі стваральная энергія Вялікай Перамогі надала беларусам сілу за надзвычай кароткі час цалкам аднавіць разбураную краіну. У першыя пасляваенныя дзесяцігоддзі былі ўзведзены флагманы беларускага машынабудавання – Мінскі аўтамабільны і Мінскі трактарны заводы, створаны іншыя гіганты айчыннай індустрыі. БССР набыла магутны сацыяльна-эканамічны базіс, які забяспечваў далейшы прагрэс. Захаваць краіну ў складаныя 90-я дапамаглі правільныя палітычныя рашэнні і прыняцце 15 сакавіка 1994 года Канстытуцыі, якая заснавала інстытут прэзідэнцтва. За апошнія дзесяцігоддзі пры прэзідэнцкай форме праўлення Беларусь ператварылася ў сучасную еўрапейскую дзяржаву.

– Лепш, чым у роднай Беларусі, нам не будзе нідзе, – падкрэсліў кіраўнік раёна Андрэй Садоўскі. – Памяццю продкаў трэба даражыць. Яны аддалі свае жыцці, каб захаваць для нас Радзіму свабоднай. Усе дасягненні за час суверэнітэту таксама каштуюць вялікіх намаганняў, гэта наш гонар. Ацэньваць іх сёння трэба праз прызму санкцыйнага ціску, бо палітыка заўжды вызначае эканоміку. Эканоміка – гэта бізнес, барацьба за сферы ўплыву. Менавіта таму ў свеце і ўзнікаюць канфлікты. Рэсурсаў у Беларусі няшмат, і асноўны ўхіл робіцца на тэхналогіі і экспарт, пераважна сельгаспрадукцыі, шмат дзе ў нас наладжаны рынкі збыту.

Цяпер як патэнцыял росту для эканомікі рэалізуюцца шэсць комплексных “праектаў будучыні”: “Нацыянальны электратранспарт”, “Біятэхналогіі ў аграпрамысловым комплексе”, “Дакладнае земляробства”, “Інавацыйная ахова здароўя”, “Біятэхналогіі для фармацэўтыкі”, “Разумныя гарады Беларусі”. Суверэнная Беларусь заваявала космас, увайшла ў “Клуб краін мірнага атама”: Астравецкая атамная станцыя забяспечвае 40 % унутранай патрэбы ў электраэнергіі. Нацыянальны парк высокіх тэхналогій стаў вядучым IT-кластарам у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, паслугі рэзідэнтаў ПВТ запатрабаваныя ў 150 краінах свету. Драйверам навукова-інавацыйнага развіцця Беларусі з’яўляецца індустрыяльны парк “Вялікі камень”, арыентаваны на вытворчасць у найбольш перспектыўных і навукаёмістых галінах. Яшчэ адзін унікальны праект – Беларуская нацыянальная біятэхналагічная карпарацыя. Сучасная Беларусь адна з нямногіх краін свету, якая цалкам забяспечвае сваю харчовую бяспеку і знаходзіцца ў топ-5 сусветных экспарцёраў малочнай прадукцыі.

– Сёння ў нас з вамі суверэнная і незалежная Беларусь, – адзначыла Святлана Вараніца. – Робіцца ўсё, каб нашым дзецям і ўнукам не даводзілася ўсё пачынаць з нуля, як папярэднім пакаленням. Каб пакінуць ім не толькі гістарычную памяць і культурную спадчыну, але і эканамічныя выгоды, мы пераходзім да лічбавых і іншых навейшых тэхналогій.

У час сустрэч таксама былі абмеркаваны тэмы супрацьдзеяння і прафілактыкі злачыннасці, звязанай з замахамі на палавую недатыкальнасць і свабоду непаўналетніх, захавання бяспекі на вадзе. Удзельнікам сустрэч нагадалі правілы паводзінаў у лесе, расказалі, як праходзіць прафілактычная акцыя “Бяспечныя канікулы”.

– Дні інфармавання дапамагаюць з першых вуснаў данесці да людзей тэмы, якія яны абавязкова павінны пачуць, – падрахункавала Алена Юргель. – Калі мы не будзем раўнадушнымі, усё ў нашай унітарнай сацыяльна-прававой дзяржаве будзе добра. Акрамя інфармацыйнай мэты, падобныя сустрэчы даюць магчымасць зваротнай сувязі з прадстаўнікамі раённай, абласной, рэспубліканскай улады. Усе пытанні будуць пачуты, і калі не адразу, то праз пэўны час на іх дадуць адказы.

Удзельнікам Адзінага дня інфармавання прадэманстравалі відэастужкі аб дзейнасці міліцыі і па выніках работы Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь “Аперацыя “Гарпун”.

*****

Ірына СТЫРНІК

Фота аўтара, Наталлі АВЯРЧУК, Святланы ГРЫШЫНАЙ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#ЕДИ #Дятлово #Беларусь

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации