Categories: Падзеі

Адкрыццё салезіянскага араторыя ў Дзятлаве

Пры парафіі касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Дзятлаве адкрыўся салезіянскі араторый імя благаславёных мучанікаў з Познані. Яго асвячэнне адбылося 11 кастрычніка.

Удзел у святой імшы ў гонар адкрыцця араторыя ўзяў настаяцель супольнасці салезіянаў у Беларусі ксёндз Віктар Гайдукевіч. Звяртаючыся да вернікаў, ён адзначыў:

—  Араторый — гэта і сям’я, і школа, і падворак для моладзі. Гэта выхаваўчае асяроддзе, дзе кожны  прадстаўнік моладзі можа знайсці прытулак і разуменне. Мэта араторыя — выхаваць сумленнага хрысціяніна і добрага грамадзяніна, духоўна ўзбагаціць яго, закласці ў ім той духоўны стрыжань, які дазволіць супрацьстаяць жыццёвым цяжкасцям.

Адкрываючы араторый у імя пяці благаславёных мучанікаў з Познані, мы бяром вялікую адказнасць. Паколькі імя даецца не толькі дзеля прыгажосці, гэта яшчэ і пэўная праграма.

Мучанікі з Познані з’яўляюцца прыкладам мужнасці, вернасці Хрысту, адданасці Касцёлу. Яны былі звычайнымі хлопцамі, якія прынялі мучаніцкую смерць у засценках нямецкага канцлагера ў жніўні 1942 года. Прынялі смерць са спакойным сэрцам, што бачна ў тых лістах, якія яны пісалі незадоўга да смерці. Такім чынам, постаці гэтых маладых людзей з’яўляюцца прыкладам стойкасці духу, веры, сапраўднай адданасці Хрысту.

Ад імя раённай улады з адкрыццём салезіянскага араторыя ў Дзятлаве каталіцкіх вернікаў павіншаваў кіраўнік справамі Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандр Андруцэвіч.

— Як сказаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, моладзь — гэта наша надзея, наша будучыня. І мы абавязаны рабіць усё для таго, каб дзеці раслі здаровымі, паўнацэннымі людзьмі, якія і самі будуць шчаслівыя, і прынясуць карысць нашаму грамадству, нашай роднай Беларусі.

Для таго, каб не дапусціць разбурэння асобы моладзі, неабходна яе ўводзіць у духоўны свет і на падставе духоўных традыцый нашага беларускага народа выхоўваць маральнасць і патрыятызм.

У нашых дзяцей ёсць магчымасць гарманічна дапоўніць свецкую адукацыю хрысціянскім выхаваннем. Такое ўзаемадзеянне садзейнічае развіццю эфектыўнага супрацоўніцтва святароў, школы, сям’і ў выхаванні маральна ўстойлівай, духоўна развітай асобы, якая можа ўсведамляць сваю адказнасць за лёс Айчыны і свайго народа, — адзначыў ён у сваёй прамове.

Ксёндз Здзіслаў Пікула, настаяцель касцёла Успення Дзевы Марыі ў Дзятлаве, падзякаваў усім вернікам, святарам, якія сабраліся на ўрачыстую падзею адкрыцця араторыя.

У час святой імшы таксама была свечана фігура святога Яна Боска — духоўнага апекуна моладзі.

Ужо ў  час канцэртнай праграмы, якая прайшла ў гімназіі №1 горада Дзятлава, прагучаў гімн новага араторыя. Яго выканалі маладыя вернікі.Таксама яны прапанавалі паўдзельнічаць у танцавальным флэш-мобе, у гульнях. Музычныя спевы выканала група «Небасхіл».

Даведка:

слова «араторый» мае  лацінскае паходжанне. Перакладаецца як «дом малітвы». Больш сучаснае значэнне слова — «дом гасціннасці». Заснавальнікам першага салезіянскага араторыя з’яўляецца святы Ян Боска. Дарэчы, у наступным годзе адзначаецца 200-годдзе з дня нараджэння гэтага святога, служэнне якога ўключыла работу з беднымі дзецьмі, а таксама падлеткамі, якіх на сучаснай мове можна назваць «цяжкімі».

А. ДУБРОЎСКАЯ

 

administrator

Recent Posts

Дзелавы панядзелак. Чым займаюцца аграрыі і што непакоіць праваахоўнікаў

Рэалізацыя інвестыцыйных праектаў, работы ў палях і на малочнатаварных комплексах, дарожная бяспека, акцыя лясной гаспадаркі,…

57 минут ago

Што адбываецца на кацельні аграгарадка Жукоўшчына?

Дзятлаўскае РУП ЖКГ ажыццяўляе рэканструкцыю кацельні аграгарадка Жукоўшчына з устаноўкай катла, які будзе працаваць на…

60 минут ago

Навучэнцы клуба “Мужнасць” напісалі пісьмы бацькам

На Тыдні бацькоўскай любові да акцыі “Пісьмо бацькам” далучыліся навучэнцы клуба “Мужнасць” аддзела ўнутраных спраў…

2 часа ago

Обеспечение эффективной и безаварийной работы систем теплопотребления, теплоисточников и тепловых сетей в отопительный период

Безаварийный отопительный сезон – это результат выполнения комплекса мероприятий по технической и организационной подготовке систем…

2 часа ago

Безопасная перевозка сельскохозяйственной продукции

В целях повышения безопасности дорожного движения, предотвращения и снижения тяжести последствий ДТП с участием транспортных…

3 часа ago

Школьны мерыдыян

Свята традыцый і сямейнай творчасці У рамках Тыдня бацькоўскай любові ў сярэдняй школе № 1…

5 часов ago