З надыходам асенне-зімовага перыяду дачнікі перабіраюцца ў горад і ўсё радзей наведваюць свае дамы ў сельскай мясцовасці і дачных кааператывах. На жаль, халодны сезон – гэта “гарачая” пара для крадзяжоў з пустуючых дамоў.

– Як сведчыць практыка многіх крымінальных спраў, большасці падобных злачынстваў можна было б пазбегнуць, – расказала старшы следчы раённага аддзела Следчага камітэта Ірына Яновіч. – Злодзеі часта дзейнічаюць па шаблоне: выбіраюць дамы, дзе доўгі час не запальваецца святло, а ў паштовай скрыні назапашваюцца газеты і карэспандэнцыя. Потым іх не спыняюць простыя замкі ці старыя аконныя рамы. Галоўная мэта пры пранікненні зламысніка ў памяшканне – каштоўныя рэчы. Распаўсюджанай памылкай гаспадароў, якія пацярпелі ад такіх крадзяжоў, з’яўляецца тое, што яны пакідалі ў нежылых памяшканнях грошы, ювелірныя вырабы, электратэхніку. Злачынцы праводзяць на дачы сапраўдны “вобыск”.

Пазбегнуць непрыемных візітаў гаспадарам дачных дамоў дапамогуць простыя правілы бяспекі. Па-першае, трэба пастарацца стварыць ілюзію прысутнасці. Нежылы дом прыкметны адразу, таму папрасіце суседзяў, каб яны перыядычна ўключалі святло, забіралі пошту, па магчымасці, чысцілі ад снегу дарожкі. Сёння даступныя і тэхнічныя рашэнні: разумныя лямпы з таймерам, сімулятары тэлевізара, якія ствараюць мігатлівае святло.

Па-другое, не трэба спадзявацца на старыя замкі, найлепш паставіць надзейныя, не ніжэй за 2-3 клас зімастойкасці. Вокны абсталяваць рашоткамі ці спецыяльнымі замыкаючымі прыстасаваннямі. Надзейным памочнікам паслужыць і сістэма відэаназірання.

Калі крадзеж усё-такі адбыўся, тэрмінова тэлефануйце ў міліцыю. Да прыезду праваахоўнікаў абмяжуйце доступ у памяшканне для  старонніх людзей, нічога не чапайце і не прыбірайце, каб не знішчыць улікі: адбіткі пальцаў, сляды абутку.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации