Categories: Падзеі

Абрад «Юр’я» на Дзятлаўшчыне

Удзельнікі народнага фальклорнага гурта вёскі Ахонава з нецярпеннем чакалі свята Юр’я, рыхтуючыся да яго традыцыйнага правядзення. 5 мая адвячоркам жанчыны прыгожыя, у нацыянальных строях, пачалі збірацца каля хаты адной з удзельніц. Затым гурт накіраваўся да крыжа, які стаіць у пачатку вёскі каля царквы. Падышоўшы да яго, перахрысціліся і са словамі прашэння звярнуліся да святога Юр’я, каб ён узяў ключы і адамкнуў зямліцу ад зімовага сну, выпусціў цёплую расіцу на палеткі, папрасілі ў меру сонца, дожджыка, каб зямелька радзіла, каб добра вялася скацінка і быў мір і дабрабыт у людзей. Далей загучала абрадавая песня «Да мы Юр’я сустрачаем». Але скажыце, што няма на свеце цуда: як толькі загучала песня — ласкава засвяціла сонейка, гучней заспявалі птушкі. Песня паняслася па ўсёй акрузе, і гурт рушыў па вёсцы  з абрадавымі песнямі: «Вялік святы наш дзень настаў», «Ой, хадзіла пава па балоце», «Каля каменя», «У мураванай мураванцы» і іншыя, да гурта далучыліся і мясцовыя жыхары. Сёлета да абрада прыпала 2 паясы. Гурт падышоўшы да дома, дзе жыве маладая пара, якая жанілася летась, з песняй «Маладая малодачка». Маладыя кідалі на гурт шлюбны пояс, які, як лічаць мясцовыя жыхары, мае магічную сілу, аберагае ад сурокаў. Пояс раздзяляўся паміж усімі прысутнымі абрадавай дзеі.

С.Я. Гранкоўская,  
кіраўнік народнага фальклорнага  гурта в. Ахонава            

Стоит почитать:

Гучаць “Мелодыі кахання” (+відэа)

В Дятлово состоялся районный смотр-конкурс исполнителей разговорного жанра, поэзии

Песня заваражыла. У Дзятлаве прайшоў конкурс «Песенны вернісаж» (+відэа)

                                            

 

administrator

View Comments

Recent Posts

ГрадусПлюс. Васіль Пяцюк: “Знойдзем кожнага хітруна”

Лета – час крыху расслабіцца, адпачыць ад некаторых клопатаў і абавязкаў. Але не ад уплаты…

2 часа ago

Вспышка у мангала: в Гродно ребенок получил ожоги

Вспышки паров бензина, ацетона, бензола, некоторых спиртов и эфиров нередко становятся причиной возгораний, в которых…

2 часа ago

ГрадусПлюс. Жыхары Горкі просяць аб дапамозе

Навядзенне парадку на зямлі – не толькі пра чысціню і прыгажосць, але і пра элементарны…

2 часа ago

Правила проезда железнодорожного переезда

Железнодорожный переезд – это место с особо высоким уровнем опасности, где от любого водителя требуется…

2 часа ago

В Дятлово стартовал турнир «Футбольные каникулы»!

15 июля на спортивных площадках города дан старт турниру по мини-футболу «Футбольные каникулы»! Теперь каждую…

2 часа ago

В Вороновском районе проходит семинар-совещание по итогам работы аграрной отрасли

В аг. Радунь Вороновского района с участием губернатора проходит семинар-совещание по подведегию итогов работы аграрной отрасли…

3 часа ago