Камітэтам дзяржкантролю Гродзенскай вобласці падчас аналізу абгрунтаванасці выкарыстання льгот па вызваленні ад выплаты ўтылізацыйнага збору пры ўвозе ў рэспубліку транспартных сродкаў устаноўлены парушэнні Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17.04.2025 г. № 155 “Аб мерах па развіцці міжнародных аўтамабільных перавозак грузаў”.
Напрыклад, арганізацыя абласнога цэнтра ў жніўні 2025 года ўвезла на тэрыторыю краіны грузавы аўтамабіль і паўпрычэп да яго імпартнай вытворчасці, з моманту выпуску якіх прайшло не больш за тры гады, і скарысталася льготай па вызваленні ад выплаты ўтыльзбору. Умовай прымянення льготы з’яўлялася выкарыстанне транспартных сродкаў на працягу года толькі ў міжнародных аўтамабільных перавозках грузаў.
Аднак, як было ўстаноўлена, фактычна аўтамабіль і паўпрычэп выкарыстоўваліся для выканання ўнутрырэспубліканскіх перавозак грузаў.
Інфармацыя накіравана ў Транспартную інспекцыю, і перавозчыку давядзецца заплаціць утылізацыйны збор.
Камітэт дзяржкантролю нагадвае арганізацыям-перавозчыкам, што транспартныя сродкі, у адносінах да якіх прыменена вызваленне ад выплаты ўтыльзбору пры ўвозе іх у рэспубліку ў рамках Указа № 155, павінны выкарыстоўвацца ў міжнародных аўтамабільных перавозках грузаў на працягу года з даты:
— выпуску ў адпаведнасці з мытнай працэдурай – у дачыненні да транспартных сродкаў, змешчаных пад мытную працэдуру выпуску для ўнутранага спажывання;
— дзяржаўнай рэгістрацыі – у дачыненні да транспартных сродкаў, увезеных у Рэспубліку Беларусь з тэрыторыі дзяржаў-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза.
Аляксандр САДАЎНІЧЫ,
першы намеснік старшыні КДК Гродзенскай вобласці
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga