Categories: Падзеі

Аб выніках праверкі

Камітэтам дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці праведзена праверка Мастоўскага раённага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства “Мастаўчанка”.

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 чэрвеня 2011 года №256 “Аб дадатковых мерах па рэалізацыі дзяржаўных праграм у галіне сельскай гаспадаркі” ААТ “ААБ “Беларусбанк” выдзеліў крэдыт Мастоўскаму раённаму ўнітарнаму сельскагаспадарчаму прадпрыемству “Мастаўчанка” Мастоўскага раёна ў суме 8,5 млрд. рублёў для фінансавання інвестыцыйнага праекта па рэканструкцыі малочнатаварнай фермы №2 у в. Мікелеўшчына, таксама ў суме 2,6 млрд. рублёў для фінансавання інвестыцыйнага праекта па рэканструкцыі малочнатаварнай фермы ў в. Масты Правыя. Рэканструкцыя на вышэйназваных фермах завершана ў верасні 2013 года.

Пасля правядзення рэканструкцыі малочнатаварныя фермы павінны быць цалкам запоўнены на працягу 6 месяцаў з моманту ўводу ў эксплуатацыю. Па стане на 1 студзеня 2015 года малочнатаварны комплекс “Мікелеўшчына-2” застаецца не ўкамплектаваны дойным пагалоўем пад поўную магутнасць, колькасць кароў на МТК “Мікелеўшчына-2” складала 450 галоў, або 88 %.

Пры гэтым надой на карову па гаспадарцы за 2014 год склаў 4688 кг малака (па раёне ад кожнай каровы надоена 5395 кг, па вобласці — 5148 кг), што ніжэй за мінулагодні ўзровень на 609 кг.

Праблема павышэння прадукцыйнасці кароў і захавання іх здароўя ў МРУСП “Мастаўчанка” застаецца больш вострай, чым у іншых гаспадарках Мастоўскага раёна. Асноўнымі прычынамі з’яўляюцца парушэнні і невыкананне тэхналогій у кормавытворчасці, складзе, узнаўленні статка, здароўя жывёл, арганізацыі кармлення.

Найбольш важнай і выдатковай з’яўляецца праблема арганізацыі кармлення. У сабекошце атрымання малака выдаткі на кармленне жывёл даходзяць да 70%. Пры гэтым доля кармоў у 2014 годзе ў сабекошце вытворчасці малака павялічылася на 5,28 %, пры вытворчасці буйной рагатай жывёлы — на 0,71 %. Пры гэтым вострай застаецца праблема недахопу кармоў.

За 2014 год валавая вытворчасць малака склала 6,9 тысячы тон, што на 555 тон ніжэй за ўзровень 2013 года. Рэалізавана малака на малакаперапрацоўчыя прадпрыемствы 4,8 тысячы тон, што на 822 тоны ніжэй за ўзровень 2013 года.

Таксама ў ходзе правядзення праверкі сельскагаспадарчага прадпрыемства ўстаноўлены прыпіскі валавога надою малака.

Неадпаведнасць валавога надою малака за студзень-верасень 2014 года выяўлена ў выніку неабгрунтаваных прыпісак малака на выпойку маладняку буйной рагатай жывёлы, а таксама завышэння штодзённага надою. У выніку гэтага на канец дня ў рэштках на ферме захоўвалася малака больш, чым мелася халадзільных ёмістасцяў.

Усяго за студзень-верасень 2014 года ў МРУСП “Мастаўчанка” разыходжанне паміж адлюстраваным малаком на выпойку ў ведамасцях уліку руху малака і пацверджаным у ходзе праверкі склала 145 тон.

За дадзеную колькасць малака прадпрыемствам неабгрунтавана налічана заработная плата работнікам галіны жывёлагадоўлі ў суме 23,8 млн. рублёў, а таксама адлічэнні ў дзяржаўны пазабюджэтны Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь і дзяржстрах у суме 6,8 млн. рублёў. Акрамя таго, неабгрунтавана аднесена на затраты вытворчасці 406 млн. рублёў.

Па выніках праверкі будуць прыцягнутыя да адказнасці вінаватыя работнікі прадпрыемства, у тым ліку яго кіраўнік. Матэрыялы перададзены ў праваахоўныя органы для ацэнкі дзеянняў (бяздзейнасці) службовых асобаў.

А. ДАРОЖКА,
намеснік старшыні камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці

administrator

Recent Posts

Вас памятае свет уратаваны. Жанчыны, якія набліжалі Перамогу

У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…

8 часов ago

Словы ўдзячнасці і віншавання – вам, людзі ў белых халатах!

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…

8 часов ago

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

9 часов ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

10 часов ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

10 часов ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

13 часов ago