Categories: Падзеі

Вясковы сход. Размова аб бяспецы жыцця

Размова аб папярэджанні надзвычайных сітуацый і гібелі людзей вялася на вясковым сходзе, які днямі прайшоў у аграгарадку Раклевічы Дзятлаўскага сельскага савета

Папярэднічала мерапрыемству, якое праводзілася ў рамках акцыі «Бяспека ў кожны дом», анкетаванне жыхароў аграгарадка. Яго правялі юныя ратаўнікі з Раклевіцкага дзіцячага сада-базавай школы. А вось работнікі Дзятлаўскага ўчастка Гродзенскага камбіната супрацьпажарных работ прапанавалі людзям набыць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі і вогнетушыцелі.

У час сходу жыхарам аграгарадка быў паказаны відэафільм «Слёзы Галубіцы», зняты спецыялістамі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. У цэнтры ўвагі стужкі — вогненная трагедыя, прычынай якой стала курэнне ў ложку. Як сведчыць статыстыка, дадзенае парушэнне часцей за ўсё і прыводзіць да пажараў. Гэта ў сваіх выступленнях зазначылі і людзі, якія прысутнічалі на вясковым сходзе, — старшыня раённага Савета дэпутатаў А. С. Бараноўскі, старшыня Дзятлаўскага сельсавета А. В. Маркушэўскі, намеснік начальніка Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Д. У. Гульнік .

Старшыня раённага Савета дэпутатаў А. С. Бараноўскі расказаў аб дзейнасці аглядавых камісій, іх узаемадзеянні ў прафілактычнай рабоце з раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях, засяродзіў увагу на штогадовым раённым конкурсе на лепшую аглядавую камісію, лепшы населены пункт і дом узорнага супрацьпажарнага стану. Што тычыцца Дзятлаўскага сельсавета, то па выніках мінулага года ў гэтым конкурсе лепшым населеным пунктам прызнана вёска Баравікі.

Значны ўклад, падкрэсліў старшыня раённага Савета дэпутатаў, у рабоце па папярэджанні пажараў належыць і старастам населеных пунктаў. Такім чынам, толькі сумесная работа ўсіх суб’ектаў прафілактыкі па папярэджанні пажараў і гібелі людзей у іх, вядзе да станоўчага выніку, папярэджання вогненных трагедый.

— І сённяшняе мерапрыемства, — адзначыў А. С. Бараноўскі, звяртаючыся да жыхароў аграгарадка, — спадзяюся, што яшчэ раз прымусіць задумацца, як мы жывём, ці ўсё мы робім для таго, каб не дапусціць надзвычайных сітуацый.

Аператыўную зводку па пажарах у Дзятлаўскім раёне за апошнія гады агучыў намеснік начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Д. У. Гульнік. Аналізуючы статыстыку, зазначыў, што большасць трагедый адбываецца па схеме «выпіў — закурыў — заснуў». За перыяд з 2004 года па 2015 ў раёне загінулі 75 чалавек, 73 з якіх на момант пажару знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення. І прывяла да трагедый менавіта «п’яная цыгарэта».

На недапушчальнасць такіх паводзінаў, а таксама на неабходнасць выконваць правілы пажарнай бяспекі ўвогуле пастаянна ўказваецца ў прафілактычнай рабоце, якая вядзецца ўсімі суб’ектамі прафілактыкі з жыхарамі населеных пунктаў раёна. Эфектыўным метадам работы ў гэтым накірунку, як зазначыў Д. У. Гульнік, з’яўляецца праверка супрацьпажарнага стану жылля аглядавымі камісіямі, пазаштатнымі пажарнымі інспектарамі.

Які вынік дае прафілактычная работа з насельніцтвам па пытаннях супрацьпажарнай бяспекі — высветліла анкетаванне, праведзенае напярэдадні вясковага сходу. Былі апытаны 50 чалавек, якія прыйшлі на мерапрыемства. Вынікі анкетавання агучыў інспектар Дзятлаўскага РАНС А.А. Беленка. Як паказала даследаванне, амаль усе рэспандэнты ведаюць правілы пажарнай бяспекі, прытрымліваюцца іх. Гэта ў сваю чаргу ўказвае на добры ўзровень прафілактычнай работы, якая праводзіцца з насельніцтвам.

Завяршыўся вясковы сход выступленнем агітбрыгады Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы. Юныя ратаўнікі паказалі праграму «Не марнуй сваё жыццё», заклікалі гледачоў выконваць правілы бяспекі.

А. ДУБРОЎСКАЯ

administrator

Recent Posts

Семінар-вучоба. Аб’ектам гісторыка-культурнай спадчыны – асаблівая ўвага

У раённым выканаўчым камітэце пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Бяляткі з удзелам начальніка аддзела…

11 минут ago

Юрий Караев потребовал предельной мобилизации сил и жесткой дисциплины на уборочной

На заседании облисполкома под руководством главы региона Юрия Караева обсудили «горячую» тему уборочной кампании, которая…

38 минут ago

«Жатва без потерь и сохранение урожая». Константин Бурак о первостепенных задачах аграриев

Уборочная кампания без потерь и сохранение урожая - первостепенные задачи не только для аграрного сектора,…

41 минута ago

Министры, местная вертикаль и дипломаты. Подробности кадрового дня у Александра Лукашенко

Президент Беларуси Александр Лукашенко 23 июля рассмотрел кадровые вопросы. Глава государства назначил: Ольшевского Вадима Ивановича-…

2 часа ago

Как часто в Гродненской области распоряжаются досрочно семейным капиталом

По состоянию на 1 июля в Гродненской области было принято 12,1 тысячи решений о досрочном…

5 часов ago

Служба в Дятловском отделе Департамента охраны Министерства внутренних дел — выбор тех, кто думает о будущем

Сегодня стабильность — это не абстрактное слово, а конкретные условия жизни. Служба в органах внутренних…

6 часов ago