Суб’екты гандлю, грамадскага харчавання, адміністрацыі гандлёвага цэнтра, рынку маюць права ажыццяўляць гандаль у гандлёвым аб’екце, грамадскае харчаванне ў аб’екце грамадскага харчавання, дзейнасць гандлёвага цэнтра або рынку, гандаль праз інтэрнэт-магазін, гандаль без выкарыстання гандлёвага аб’екта – з дня ўключэння звестак у дзяржаўны інфармацыйны рэсурс “Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь”.
Заявы для ўключэння ў “Гандлёвы рэестр”, унясення змяненняў або выключэння звестак, раней уключаных у яго, прадастаўляюцца суб’ектамі гандлю, грамадскага харчавання, адміністрацыямі гандлёвых цэнтраў, рынкаў па кожным гандлёвым аб’екце, кожнай форме гандлю, што ажыццяўляецца без выкарыстання гандлёвага аб’екта, у гарадскія, раённыя выканаўчыя камітэты, мясцовыя адміністрацыі раёнаў у горадзе, згодна з парадкам, вызначаным Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Падаць заяву па адпаведнай форме неабходна ў службу “адно акно”
Формы заяў зацверджаны пастановай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь ад 12 студзеня 2022 года № 5 “Аб зацвярджэнні рэгламентаў адміністрацыйных працэдур у галіне гандлю і грамадскага харчавання” (у рэдакцыі пастановы ад 10.07.2024 года № 48). Узяць бланкі заяў можна на афіцыйным сайце Дзятлаўскага райвыканкама https://dyatlovo.gov.by/ru/torgovlja-obschestvennoe-pitanie-ru у раздзеле “адно акно”.
Звярніце ўвагу! Ажыццяўленне гандлю без унясення адпаведных звестак у “Гандлёвы рэестр” з’яўляецца парушэннем заканадаўства аб гандлі. За гэта прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу да 10 базавых велічыняў (ч. арт. 13.11 КоАП).
Для атрымання падрабязнай інфармацыі вы можаце звярнуцца ў службу “адно акно” па тэлефонах: 6-86-41, 142.
Працуе служба па наступным графіку: панядзелак, аўторак, чацвер, пятніца з 8.00 да 17.00, серада з 8.00 да 20.00 без перапынку на абед. Субота, нядзеля – выхадныя дні. Размяшчаецца па адрасе: г. Дзятлава, вул. Чырвонаармейская, 21 (уваход з тарца).
Станіслава ГАНЧАР,
галоўны спецыяліст аддзела па юрыдычнай рабоце, зваротах грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga