Актыўныя, пазітыўныя, бадзёрыя дзятлаўчане сталага ўзросту, але з маладой душой напярэдадні Дня пажылых людзей прынялі ўдзел у рэспубліканскім марафоне па скандынаўскай хадзе для людзей старэйшага пакалення “Крок да даўгалецця”, арганізаваны ў рамках дэкады “Залаты ўзрост”, які ладзіўся на стадыёне “Колас” у райцэнтры.

– Гэты марафон праводзіцца ў нашай краіне ўжо не першы год, і не губляе сваёй папулярнасці, – адзначыла загадчыца аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна Галіна Касцюк.– Мы запрасілі паўдзельнічаць у ім і школьнікаў, каб паказаць, што людзі залатога ўзросту застаюцца ў страі, сябруюць са спортам і могуць нават паказаць майстар-клас па скандынаўскай хадзе. Віншую нашых паважаных мудрых людзей з надыходзячым святам, жадаю ім дабрабыту, цудоўнага настрою і ўсяго самага найлепшага. Заклікаю моладзь паважаць такіх людзей, аказваць ім пасільную дапамогу.

Удзельнікаў эстафеты павітала і першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык. Яна заўважыла, што ў гэты дзень аб’ядналіся маладосць і пакаленне мудрасці, падзякавала доўгажыхарам за тое, што яны перадаюць маладым свае эмоцыі, карысныя парады, пажадала і надалей заставацца такімі ж актыўнымі.

Валеолаг раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Наталля Юрэнянагадала, што Дзятлава мае статус здаровага горада, тут праводзіцца шэраг спартыўных мерапрыемстваў, у тым ліку з удзельнікамі мудрага ўзросту, пажадала ім клапаціцца пра сваё здароўе.

Нягледзячы на пахмурнае халоднае надвор’е, усе прайшлі дыстанцыю бадзёра і з задавальненнем. На фінішы іх чакалі гарачы чай і пачастункі ад раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа, якія прапаноўвалі валанцёры.

Удзельнікі мерапрыемства падзяліліся ўражаннямі.

Ганна Пасюк:

– Я за здаровы лад жыцця, стараюся падтрымліваць форму, таму на прапанову паўдзельнічаць у марафоне, згадзілася адразу. Сёлета пайшла на пенсію, але дома сядзець і сумаваць не магу, з радасцю скарысталася магчымасцю сустрэцца з сяброўкамі, патрэніравацца і атрымаць зарад станоўчых эмоцый. Жадаю ўсім людзям сталага ўзросту, каб яны былі здаровыя, бадзёрыя, праяўлялі сваю актыўнасць, бо тады і жыццё працягваецца.

Надзея Бяржаніна:

– У марафоне я пастаянны ўдзельнік. У 2019 годзе мяне запрасілі на падобнае мерапрыемства ў Слоніме, дзе заняла другое месца, і ў Дзятлаве кожны год удзельнічаю. Дарэчы, да фінішу прыходжу заўсёды першая, сёлета таксама. Такія мерапрыемствы вельмі падабаюцца, увогуле сябрую са спортам. З нагоды свята ўсім жадаю моцнага здароўя, ладу і міру ў сем’ях, часцей усміхацца і не сумаваць.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае 

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации