А як вы сартыруеце смецце?

Прыватны сектар горада Дзятлава забяспечаны кантэйнерамі (чырвонага і шэрага колеру) для раздзельнага збору цвёрдых бытавых адходаў.

Работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі раёна растлумачылі гаспадарам домаўладанняў правілы і раздалі памяткі па сартаванні смецця.

У красавіку і маі ў трэці панядзелак месяца быў праведзены збор другасных матэрыяльных рэсурсаў з чырвоных кантэйнераў.

Як паказала практыка, не ўсе зразумелі сутнасць паасобнага збору смецця. У сувязі з гэтым, просім больш уважліва аднесціся да сартавання хатніх бытавых адходаў  па кантэйнерах згодна з пералікам публікуемага спісу:

Прымаецца:

– Макулатура: гафрыраваны і ўпаковачны кардон; выкарыстаная папера для друку, малявання; кнігі, часопісы, брашуры, рэкламныя праспекты, каталогі, блакноты, сшыткі, запісныя кніжкі і плакаты; незабруджаныя папяровыя ўпакоўкі з-пад круп і солі.

– Шкло: шкляныя бутэлькі; слоікі; бой шкляных бутэлек і слоікаў; незабруджаная тара ад медыцынскіх прэпаратаў (бясколерныя або карычневага колеру).

– Пластык: пластыкавыя бутэлькі (ад вады, напояў, бясколерныя бутэлькі ад малочных прадуктаў); незабруджаныя поліэтыленавыя пакеты і плёнка; каністры; незабруджаныя ёмістасці ад бытавой хіміі; поліпрапіленавыя мяшкі.

Не прымаецца:

– забруджаны алеем або ежай кардон і папера;

– папяровая і кардонная ўпакоўка ад бакалеі;

– шыба;

– плёнка ад упакоўкі сыроў;

– упакоўка ад макаронных, хлебабулачных вырабаў, круп, чыпсаў, сухарыкаў і інш.;

– аўтамабільны пластык;

– пластыкавыя ёмістасці ад дэкаратыўнай касметыкі.

Паважаныя жыхары горада Дзятлава!

Пры выяўленні ў кантэйнерах чырвонага колеру адходаў, якія не ўваходзяць у спіс пералічаных, такое смецце вывозіцца не будзе.

Вольга ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

«Можем конкурировать». Александр Лукашенко ставит задачу активнее осваивать рынок светодиодных ламп

Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…

2 часа ago

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

6 часов ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

7 часов ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

1 день ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

1 день ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

1 день ago