Па ўраджаі збожжавых у Беларусі будзе дасягнуты мінулагодні ўзровень

Падзеі

Па ўраджаі збожжавых у Беларусі будзе дасягнуты мінулагодні ўзровень. Аб гэтым паведаміў 16 жніўня ў эфіры праграмы «Галоўны эфір» на тэлеканале «Беларусь 1» міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«Ураджаю мінулага года мы дасягнём. У Беларусі ёсць магчымасці, каб не толькі мець ураджай мінулага года, але нават перавысіць яго. З 1 млн 125 тыс. т па дзяржзаказе ўжо рэалізавана амаль 900 тыс. т. Яшчэ 2-3 дні, і краіна поўнасцю завершыць нарыхтоўку збожжа», — растлумачыў міністр.

Леанід Заяц падкрэсліў, што мінулагодні ўзровень будзе дасягнуты з улікам усіх катэгорый гаспадарак, уключаючы фермерскія, а таксама з улікам ураджаю кукурузы.

«Надвор’е пасадзейнічала аператыўнай і зладжанай уборачнай кампаніі. Яно так падыграла, што ўбіраць можна было і ноччу. У краіне ўжо завершана ўборка збожжавых на плошчы амаль 1,9 млн га. Ураджайнасць па рэспубліцы складае 38,6 ц/га. З шасці абласцей у нас сёння тры вобласці, якія перасягнулі рубеж 40 ц/га», — сказаў Леанід Заяц.

Logo BelTA



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *