Па ўраджаі збожжавых у Беларусі будзе дасягнуты мінулагодні ўзровень. Аб гэтым паведаміў 16 жніўня ў эфіры праграмы “Галоўны эфір” на тэлеканале “Беларусь 1” міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
“Ураджаю мінулага года мы дасягнём. У Беларусі ёсць магчымасці, каб не толькі мець ураджай мінулага года, але нават перавысіць яго. З 1 млн 125 тыс. т па дзяржзаказе ўжо рэалізавана амаль 900 тыс. т. Яшчэ 2-3 дні, і краіна поўнасцю завершыць нарыхтоўку збожжа”, – растлумачыў міністр.
Леанід Заяц падкрэсліў, што мінулагодні ўзровень будзе дасягнуты з улікам усіх катэгорый гаспадарак, уключаючы фермерскія, а таксама з улікам ураджаю кукурузы.
“Надвор’е пасадзейнічала аператыўнай і зладжанай уборачнай кампаніі. Яно так падыграла, што ўбіраць можна было і ноччу. У краіне ўжо завершана ўборка збожжавых на плошчы амаль 1,9 млн га. Ураджайнасць па рэспубліцы складае 38,6 ц/га. З шасці абласцей у нас сёння тры вобласці, якія перасягнулі рубеж 40 ц/га”, – сказаў Леанід Заяц.
