Незаконнае ажыццяўленне аптовага гандлю

Эканоміка і сельская гаспадарка

Слонімскім міжраённым аддзелам фінансавых расследаванняў спынены незаконныя дзеянні мясцовага камерцыйнага прадпрыемства, якое ажыццяўляла аптовы гандаль і прыніжала суму падлягаючых да выплаты падаткаў і збораў. Схема работы прадпрыемства складалася ў змяшчэнні ў бухгалтарскі ўлік не адпавядаючых рэчаіснасці дакументаў на здзяйсненне здзелак па пастаўцы і набыцці таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў у сталічных камерцыйных структураў, якія з’яўляліся ілжэпрадпрымальніцкімі. Атрымаўшы максімальны прыбытак ад не зусім законнага бізнэсу і правярнуўшы шэраг здзелак з ілжэпрадпрымальніцкімі структурамі, слонімская фірма пайшла ў ліквідацыю. Агульная сума нявыплачаных падаткаў склала больш за 420 мільёнаў недэнамінаваных рублёў, а забяспечваць яе паступленне ў бюджэт прыйдзецца за кошт уласных сродкаў аднаму з кіраўнікоў слонімскага прадпрыемства, у дачыненні да якога ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 2 арт. 243 КК РБ.

Акрамя таго, увагу фінансавай міліцыі прыцягнула і дзейнасць фігуранта гэтай крымінальнай справы, якая ажыццяўляецца ім яшчэ і як індывідуальным прадпрымальнікам. З 2016 года на выкананні ва ўпраўленні прымусовага спагнання ў дачыненні да яго знаходзіўся шэраг выканаўчых вытворчасцяў па спагнанні даўгоў на падставе вынесеных рашэнняў эканамічных судоў.

Аднак, указаны індывідуальны прадпрымальнік працягваў ажыццяўляць утоеную ад судовых выканаўцаў і крэдытораў гаспадарчую дзейнасць, працуючы па прынцыпе бартару, узаемазалікаў, а таксама рэалізацыі прадукцыі за наяўны разлік, атрымаўшы ў касу каля 1 мільярда недэнамінаваных рублёў, якіх бы з лішкам хапіла для пагашэння наяўных даўгоў.

У выніку ў дачыненні да гэтага ж грамадзяніна, але ўжо як індывідуальнага прадпрымальніка, узбуджаны дзве крымінальныя справы па арт. 242 КК РБ па факце ўхілення ад пагашэння крэдыторскай запазычанасці ў буйным памеры.

Сяргей ТУПТАЛА,
начальнік Слонімскага МА УДФР КДК Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці

Стоит почитать:

Падрабілі дакументы

Неплацежаздольнасць — на кантролі

Барацьба з ілжэпрадпрымальніцтвам



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *