Цеплавая энергія стварае ўтульнасць у нашых дамах дажджлівай восенню і марознай зімой. Але нават ласкавае цяпло можа быць жорсткім да таго, хто не выконвае правілы тэхнікі бяспекі.

Пасля заканчэння ацяпляльнага сезона арганізацыі выконваюць рамонтныя работы і гідраўлічныя выпрабаванні на цеплавых сетках. Выпрабаванні цеплавых сетак звязаны з павышаным ціскам. Небяспеку выклікаюць парывы трубаправодаў падземнай пракладкі, бо пад асфальтам або дзёрнам можа ўтварыцца прамывіна, запоўненая гарачай вадой. Пападанне ў такую яму можа прывесці да апёкаў усёй паверхні цела і смяротнага зыходу. Разрытыя траншэі для замены і пракладкі трубаправодаў таксама нясуць нямала небяспекі. Неўмацаваны грунт можа абваліцца і прываліць няпрошанага госця. Любыя свавольствы і гульні паблізу дзеючых трубаправодаў могуць прывесці да сур’ёзных траўмаў. Таму ў мэтах асабістай бяспекі забараняецца:

* спускацца ў адкрытыя цеплавыя камеры, калодзежы, каналы;

* спускацца і перасякаць у неабсталяваных месцах траншэі, каналы, дзе вядуцца работы па пракладцы або рамонце цеплавых сетак;

* набліжацца да прамывінаў, якія ўтвараюцца ў месцах парываў трубаправодаў бліжэй, чым на 5 метраў;

 

* дакранацца да трубаправодаў пары і гарачай вады, неабходна памятаць, што тэмпература гарачай вады можа дасягаць 1200 С, а пары — 3000 С;

* хадзіць па трубаправодах, канструкцыях і перакрыццях;

* пералазіць праз трубаправоды надземнай пракладкі ў месцах, не абсталяваных пераходнымі мосцікамі;

* знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці ад запорнай, рэгулюючай і засцерагальнай арматуры, фланцавых злучэнняў трубаправодаў;

* круціць засаўкі, вентылі і краны на любых трубаправодах;

* пранікаць у памяшканні цэнтральных і індывідуальных цеплавых пунктаў;

* набліжацца да месцаў, дзе вядуцца работы па рамонце цеплавых сетак і праводзяцца зварачныя работы.

Паважаныя бацькі і настаўнікі навучальных установаў! Растлумачце дзецям і самі выконвайце меры бяспекі пры карыстанні цеплавой энергіяй у быце і школе, каб пазбегнуць няшчасных выпадкаў, звязаных з апёкамі і траўмамі, а таксама са смяротным зыходам.

Віталь КРЫЎДА,
дзяржаўны інспектар энерганагляду

Стоит почитать:

Увага! ВУ “Слонімгаз” Дзятлаўскі раён газазабеспячэння нагадвае аб захаванні ахоўных зон газаправодаў

Результаты проверки безопасности на объектах

 

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации