Змяненні ў Палажэнні аб дапамозе па доглядзе інвалідаў і састарэлых людзей

Падзеі

(Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Палажэнне аб парадку налічэння і выплаты дапамогі па доглядзе інвалідаў першай групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту, зацверджанае пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 верасня 2006 года №1149).

13 верасня 2017 года прынята пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь №684, якая прадугледжвае ўнясенне дапаўненняў і змяненняў у Палажэнне аб парадку пацвярджэння і налічэння стажу работы для назначэння пенсій і ў Паладэнне аб парадку назначэння і выплаты дапамогаў па доглядзе інвалідаў першай групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту (далей — Палажэнне аб дапамозе па доглядзе).

У прыватнасці, у Палажэнне аб дапамозе па доглядзе ўнесена змяненне, якое прадугледжвае магчымасць назначэння і выплаты дапамогі па доглядзе да дасягнення 65 гадоў мужчынамі, 60 гадоў жанчынамі (пры выкананні іншых умоваў, якія прадугледжаны заканадаўствам). Гэта будзе назначэнне новай дапамогі, а не аднаўленне.

Пастанова ўступіць у сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

А. Навічэнкава,

намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Дзятлаўскага райвыканкама



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *