Апошнія тыдні жніўня – самы гарачы час для бацькоў школьнікаў. Адзенне, абутак, рукзакі, канцылярскія тавары – дзе і па якім кошце купіць, каб потым не расчаравацца ў якасці ці не трапіць на нядобрасумленных прадаўцоў, якія могуць падняць цэны, кіруючыся прынцыпам “усё роўна купяць, бо дзяцей збіраць у школу трэба”.

Каб такіх “прадпрымальных” гандляроў не з’яўлялася, аддзел эканомікі Дзятлаўскага райвыканкама праводзіць рэгулярныя праверкі.

– З мэтай насычэння спажывецкага рынка раёна школьным асартыментам тавараў перад новым навучальным годам з 1 жніўня пачаўся сезон пашыраных продажаў. Кожны тыдзень аддзелам эканомікі райвыканкама праводзіцца маніторынг забеспячэння школьных тавараў, цэн на іх. Узмоцнены кантроль за недапушчэннем павышэння цэн і ўтрыманнем балансу паміж рыначнымі ўтварэннямі і гандлёвымі аб’ектамі ў горадзе Дзятлаве на рынках па вуліцы Слонімскай і Міцкевіча, у магазінах, а таксама ў гарпасёлках і аграгарадках раёна. У ходзе правядзення маніторынгаў у Дзятлаўскім раёне адзначана, што цэны знаходзяцца на адным узроўні: парушэнняў цэнаўтварэння на школьныя тавары не выяўлена, – патлумачыў галоўны спецыяліст аддзела эканомікі Ілья Габайдулін.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

Следующая новость

Похожие публикации