Дырэктарам Дзятлаўскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі назначана Інга Уладзіміраўна Кашко.

Яна нарадзілася 3 студзеня 1989 года ў горадзе Іўі. Скончыла Лідскі каледж Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы і Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасцях “пачатковая адукацыя”, “практычная псіхалогія”. Педагагічную дзейнасць пачынала ў 2008 годзе настаўніцай пачатковых класаў Чарнельскага дзіцячага сада-агульнаадукацыйнай школы Іўеўскага раёна. У 2009 годзе прыехала на Дзятлаўшчыну і да 2016-га працавала настаўніцай пачатковых класаў Жукоўшчынскага дзіцячага сада-сярэдняй школы. З 2016 года і да нядаўняга часу – настаўніцай пачатковых класаў Гезгалаўскай сярэдняй школы імя М. І. Нядзеліна.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

Похожие публикации