Пад Смаргонню дзіцячае свавольства з запалкамі прывяло да буйнога пажару ў полі і сур’ёзных матэрыяльных стратаў.

Як паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама, 15 жніўня пажар адбыўся на полі каля вёскі Шаметава Смаргонскага раёна. Незадоўга да здарэння відавочцы бачылі паблізу дзяцей. Як высветлілася пазней, віноўнікам падпалу стаў васьмігадовы хлопчык, які знайшоў на вуліцы запалкі і разам з прыяцелямі адправіўся да сціртаў саломы, якія ляжалі на полі. Дзеля забавы дзеці падпалілі салому, полымя распаўсюдзілася ў лічаныя хвіліны. Непаўналетні паспрабаваў самастойна патушыць агонь, але не змог, спалохаўся і ўцёк.

У выніку здарэння знішчана 450 тон саломы. Пацярпелых няма, аднак сельгаспрадпрыемства панясло вялікія матэрыяльныя страты.

Першы намеснік начальніка Дзятлаўскага РАНС Уладзімір Бялятка звярнуў увагу на тое, што за супрацьпраўныя паводзіны непаўналетніх адказнасць, у тым ліку матэрыяльную, цалкам нясуць іх бацькі:

– Дзіцячае свавольства, асабліва ў час школьных канікулаў, – з’ява распаўсюджаная. Так, у красавіку гэтага года ў горадзе Дзятлаве з-за гульняў дзяцей з агнём адбыўся пажар у падвале шматпавярховага дома. Відавочцы выклікалі ратаўнікоў, тым самым не дапусціўшы, каб сітуацыі перарасла ў трагедыю. Больш цяжкія наступствы здарэння, якое адбылося ў Дзятлаве ў маі 2023 года: на гарышчы дома школьнікі ладзілі гульні з запалкамі і ўчынілі пажар з сур’ёзнымі матэрыяльнымі стратамі. Для папярэджання такіх сітуацый супрацоўнікі Дзятлаўскага РАНС пастаянна праводзяць тлумачальную работу з насельніцтвам, самімі школьнікамі і дашкольнікамі, летам на тэрыторыі раёна ладзяцца мерапрыемствы рэспубліканскай акцыі “Бяспечныя канікулы”. Аднак за арганізацыю вольнага часу дзяцей і іх правамерныя паводзіны адказваюць непасрэдна іх бацькі. Карыстаючыся выпадкам, хачу нагадаць дарослым аб важнасці выхавання і кантролю дзяцей. Своечасовая размова ў сямейным коле і асабісты прыклад – самыя эфектыўныя інструменты папярэджання многіх непрыемных сітуацый.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

About Author
administrator
View All Articles

Похожие публикации