Колькі б ні прайшло дзесяцігоддзяў, гэты памятны дзень назаўжды застанецца адным з самых значных для нас святаў. Мы шчыра ўдзячныя ўсім, хто змагаўся і абараніў наш раён у гады Вялікай Айчыннай вайны, хто аднаўляў Дзятлаўшчыну. З гадамі не цьмянее веліч подзвігу салдат-вызваліцеляў, іх небывалага патрыятызму. Мы памятаем усіх, хто заплаціў непамерную цану за наша права жыць і працаваць на свабоднай зямлі. Яны выстаялі, яны не адступілі. Нізкі паклон усім, хто аддаў сваё жыццё і здароўе ў барацьбе за незалежнасць, хто перамог у святой вайне дзеля міру і спакою.

Жадаем вам, дарагія землякі, невычэрпных жыццёвых сіл, дабра, клопату родных і блізкіх, плённых поспехаў у працы ў імя будучых пакаленняў.

Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации