Дзятлаўчане цікавяцца: ці праўда, што патрабаванні да школьнай формы мяняюцца? Дзе пра гэта даведацца?

Адказ: з ініцыятывы “Беллегпрама” пры ўдзеле Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі і падтрымцы Міністэрства адукацыі фарміруецца спецыяльны рэестр беларускіх вытворцаў адзення для школьнікаў.

Сярод абавязковых крытэрыяў – вырабляцца школьнае адзенне дзелавога стылю будзе на тэрыторыі рэспублікі з матэрыялаў айчынных вытворцаў і краін-удзельніц Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. Такая форма будзе мець павышаныя характарыстыкі і адпавядаць патрабаванням па якасці СТБ 2517-2017. На сертыфікацыю сваіх калекцый заяўкі ўжо падалі пяць беларускіх прадпрыемстваў.

Інфармацыю з рэестра можна будзе адшукаць на сайтах Дзяржстандарту і “Беллегпрама”, таксама з ёю будуць знаёміць установы адукацыі.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Дзелавы панядзелак. Эканомія без страты якасці
ГрадусПлюс. Не мая трава, або Каму даглядаць пахаванні?
Сям’я! Служым разам!

Сям’я! Служым разам!

31 августа, 2026

Похожие публикации