У ваенным камісарыяце прайшло ўрачыстае пастраенне і падвядзенне вынікаў мерапрыемства.
У рамках мабілізацыйных вучэнняў, якія праводзіліся на тэрыторыі Гродзенскай вобласці, ваеннаабавязаныя, месцам прапіскі якіх з’яўляецца Дзятлаўскі раён, прыбылі на даўкамплектаванне ваеннага камісарыята.
Ваенны камісар Дзятлаўскага раёна Аляксандр Бургун падвёў вынік вучэнняў, ацаніў службу прызыўнікоў станоўча.



– На Дзятлаўшчыне завяршыліся зборы прыпіснога саставу, у якіх былі задзейнічаны ваеннаабавязаныя нашага раёна. Усе яны прымалі непасрэдны ўдзел у мабілізацыйных вучэннях, якія прайшлі ў Гродзенскай вобласці. Кожны прыйшоў служыць на вайсковую пасаду, на якую быў назначаны на выпадак ваеннага часу. Па выніках вучэнняў магу з упэўненасцю сказаць, што кожны з іх дастойна справіўся з задачай ў выпадку экстраннай сітуацыі выканае свой воінскі абавязак. Беларуская армія пад кіраўніцтвам нашага галоўнакамандуючага Аляксандра Лукашэнкі заўжды гатова абараняць Айчыну, аднак жадаю прымяняць атрыманыя навыкі ў мірны час у штатным рэжыме.
У ходзе вучэнняў салдаты і афіцэры ўдасканальвалі веды, асвойвалі работу з узбраеннем і ваеннай тэхнікай, а таксама вырашалі задачы і вучэбныя сітуацыі па абароне тэрыторыі і аператыўным рэагаванні на выклікі праціўніка. За адказнае нясенне службы ўсе яны былі адзначаны граматамі ваеннага камісарыята, некаторыя атрымалі пазачарговыя воінскія званні.

















Удзельнікі вучэнняў падзяліліся ўражаннямі аб службе.
Уладзімір і Павел Ракіцкія:

– Мы родам з Наваельні, цяпер жывём і працуем у Мінску ў ТАА “Энергамагістраль”. Атрымалі павестку і прыбылі на Дзятлаўшчыну на зборы. Нядаўна таксама былі на зборах, дзе атрымалі шмат тэарэтычных ведаў, а тут замацавалі ўсё на практыцы. Гэта былі цікавыя і насычаныя паўтара тыдні: мы выязджалі на палігон, вучыліся працаваць з сучаснай ваеннай тэхнікай, выконваць рэальныя задачы і адводзіць пагрозы. Усё атрымалася, мы справіліся, знайшлі тут новых сяброў, з якімі разам прайшлі гэты шлях і будзем сябраваць далей.
Андрэй Пузач:

– Я жыву ў гарпасёлку Казлоўшчына, працую вадзіцелем у суседнім Слонімскім раёне. Шчыра прызнаюся, калі выклікалі ў ваенкамат, былі пэўныя перажыванні. Аднак усё прайшло добра, арганізавана. Атрымалі шмат новых ведаў і замацавалі навыкі, якія спатрэбяцца не толькі ў арміі. Служыць было проста, таму што загады камандавання былі дакладнымі, задачы – зразумелымі, саслужыўцы – адказнымі і надзейнымі. Разам мы справіліся. Тым, каго наперадзе чакае тэрміновая служба, а таксама ваеннаслужачым запасу жадаю не баяцца атрымліваць павестку, ганарыцца тым, што Радзіма выбрала вас сваімі абаронцамі. Нясіце гэта званне дастойна і з адказнасцю.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga