Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Гродзенскага аблвыканкама Павел Ашурык 23 чэрвеня ў горадзе Гродна правёў прыём грамадзян і юрыдычных асоб і прамую тэлефонную лінію.
На пытанні, якія паступілі сенатару, заяўнікам былі дадзены адпаведныя тлумачэнні, а тыя, што запатрабавалі больш дэталёвага разгляду, узяты на кантроль.
Ад жыхара горада Слоніма паступіў зварот па пытаннях, якія тычацца дзейнасці садаводчых таварыстваў.
– Дзейнасць садаводчых таварыстваў апошнім часам прыцягвае ўвагу адпаведных службаў. Цяпер на заканадаўчым узроўні адпрацоўваецца пытанне ўдасканалення падыходаў да іх дзейнасці. Урэгуляванні сітуацый, якія тычацца маёмасці, заўжды маюць шэраг асаблівасцяў і рэагавання. Інфармацыя, якая паступіла ў час прыёму, можа паслужыць асновай для далейшай работы па выпрацоўцы заканадаўчых падыходаў, удасканалення дзейнасці ў сферы, – зазначыў сенатар.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga