Навучэнцы Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў разам з педагогам Жаннай Лукашэняй, бацькамі, бабулямі і дзядулямі наведалі выставу “Маладыя таленты Дзятлаўшчыны”, якая экспануецца ў Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі.

Жанна Вячаславаўна пазнаёміла прысутных з карцінамі і іх юнымі аўтарамі, расказала, як з дапамогай фарбаў і таленту дзеці здольны перадаваць непаўторную атмасферу беларускага каларыту. У кожным малюнку – ад выявы мірнага бусла ў небе да тонкіх узораў на беларускіх ручніках – адчуваецца шчырая любоў да роднага краю.


Жанна Лукашэня рада была зазначыць, што ў нашым раёне падрастае пакаленне, якое цэніць і беражэ сваю спадчыну, а гэта сведчыць, што ў беларускай культуры цудоўная будучыня.

Ірына СТЫРНІК
Фота Жанны Лукашэні
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае