Пытанне: мне патэлефанавалі і прапанавалі задэклараваць грашовыя сродкі. Мяркую, што гэта махляры. Як паводзіць сябе ў падобным выпадку?
Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Мікіта Балтрукевіч:
– Запомніце элементарныя правілы, якія дазволяць захаваць вашы зберажэнні: не выконвайце ўказанні асоб, якія патэлефанавалі з незнаёмага нумара; не паведамляйце свае персанальныя даныя, рэквізіты банкаўскай карткі; не ўстанаўлівайце дадаткі па просьбе іншых; не пераводзьце грошы ў якасці перадаплаты; не згаджайцеся на анлайн-прапановы купіць рэчы па занадта нізкай цане.
Верагодныя сцэнарыі дзеянняў ашуканцаў. Спачатку паступае першы званок: прапануюць падоўжыць дагавор аказання паслуг сувязі, замяніць лічыльнік або дамафон. Мэта адна – любым падманным спосабам атрымаць вашы персанальныя даныя або банкаўскай карткі.
Праз некаторы час – наступны званок, падчас якога вам паведамяць: “Вы раней размаўлялі з ашуканцам”, “Вы падазраяцеся ў фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці” або “На ваша імя ў банку адкрыты рахунак (аформлены крэдыт)”.
Далей вас будуць запалохваць: паступяць пагрозы праблем з законам, пачнуць пагражаць правядзеннем вобыску па месцы жыхарства. Каб іх пазбегнуць, запатрабуюць задэклараваць грашовыя сродкі, для чаго давядзецца іх камусьці перадаць, узяць крэдыт у банку, забраць грошы ў іншай асобы.
Пры паступленні падобных прапаноў пакладзіце трубку і паведаміце аб гэтым па нумары 102. Ні ў якім разе не паведамляйце незнаёмым свае персанальныя даныя. Іх мэта – завалодаць вашымі зберажэннямі.
Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga