Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты “Перамога”. Яны пазнаёміліся, як рыхтуецца да друку нумар выдання, якія тэксты і ў якой колькасці туды змяшчаюцца, якой праграмай валодае спецыяліст на вёрстцы, чым карыстаецца ў сваёй рабоце стылістычны рэдактар, як адбіраюцца матэрыялы па сваёй важнасці і значнасці.

Цікавіліся падлеткі і тым, ці складаная праца карэспандэнта, колькі прыходзіцца пісаць тэкстаў і рабіць фотаздымкаў за адзін дзень. Даведаліся бліжэй аб яго рабоце і былі ўражаны тым, колькімі якасцямі ён павінен валодаць: браць інтэрв’ю ў людзей, пісаць артыкулы або рэдагаваць матэрыялы перад іх публікацыяй, прадаставіць аб’ектыўную і праўдзівую інфармацыю чытачам.

Пазнаёміліся гімназісты і з тымі праектамі і конкурсамі, у якіх прымаюць удзел карэспандэнты раёнкі, з іх артыкуламі рознай тэматыкі: ад невялікіх нарысаў да буйных аналітычных матэрыялаў.

Усе як адзін прыйшлі да высновы, што для поспеху на гэтай ніве важныя лёгкасць на ўздым і здольнасці да камунікацыі. Не перашкодзіць таксама стрэсаўстойлівасць, дысцыплінаванасць, уменне рацыяналізаваць, лінгвістычныя здольнасці, уменне граматна арганізоўваць свой час.

Пачулі і інфармацыю аб тым, дзе можна атрымаць патрэбную спецыяльнасць, што для гэтага неабходна.

Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

Похожие публикации