Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Гродзенскага аблвыканкама Павел Ашурык прыняў удзел у пасяджэнні пленума Гродзенскага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых установаў па зацвярджэнні справаздачы аб рабоце ў 2025 годзе і пастаноўцы задач на 2026 год.

– Галіноваму прафсаюзу з улікам пазітыўных аспектаў, якія былі ў мінулым годзе, сёлета  належыць па-новаму зірнуць на некаторыя кірункі дзейнасці для ўмацавання аўтарытэту прафсаюзных органаў, павышэння сацыяльнай абароненасці членаў прафсаюза, больш шырокай рэалізацыі права прафсаюза на грамадскі кантроль за захаваннем заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб працы і ахове працы.

Кансалідацыя намаганняў прафсаюзаў у галіне будзе садзейнічаць развіццю кантруктыўнага супрацоўніцтва прафсаюзаў і наймальнікаў у мэтах абароны правоў і паляпшэння ўмоваў працы работнікаў, – падкрэсліў парламентарый. 

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles

Похожие публикации