Кацярына Мазура, старшая медыцынская сястра сацыяльнага пансіяната “Колас”:
– Адзіныя дні інфармавання ў нас праходзяць рэгулярна, і іх я наведваю. Пачутае лічу вельмі карысным, бо мы, работнікі сацыяльнай сферы, не заўжды ведаем аб стане спраў у іншых, а ў час такіх размоў асвячаецца і ахова здароўя, і будаўніцтва, і эканоміка. Інфармацыя падаецца поўна і даступна.
Парадавала, што і Беларусь, і наш раён у прыватнасці, імкліва развіваюцца, пра што расказаў сёння ў час Адзінага дня інфармавання старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Андрэй Садоўскі. Мы бачым гэтыя станоўчыя змяненні. Напрыклад, у цэнтры гарпасёлка Казлоўшчына ў арэнднае шматкватэрнае жыллё рэканструяваны два корпусы былога інтэрната. Адрамантаваны двары шматпавярховых дамоў, з’явілася новая пляцоўка для выязнога гандлю і ў цэлым інфраструктура пасёлка дастаткова развітая, усё неабходнае знаходзіцца ў крокавай даступнасці.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае