За шматгадовую плённую працу ў лесагаспадарчай галіне Ганаровай граматай Дзятлаўскага райвыканкама адзначаны дырэктар дзяржаўнага лесагаспадарчага прадпрыемства “Дзятлаўскі лясгас” Сяргей Дурко.

Узнагароду Сяргею Віктаравічу ўручыў старшыня раённага выканаўчага камітэта Андрэй Садоўскі.

– Вы ўзначальвалі ДЛГУ “Дзятлаўскі лясгас” сем гадоў, – зазначыў Андрэй Уладзіміравіч. – Гэта быў няпросты перыяд для лесагаспадарчай галіны, бо супраць беларускай эканомікі ўводзіліся санкцыі, парушаліся ланцужкі рэалізацыі прадукцыі, асабліва адчуваліся праблемныя моманты ў апошнія тры гады. Тым не менш, прадпрыемства працавала з прыбыткам, у тым ліку па выніках 2025 года. Вашым калектывам разам з іншымі суб’ектамі раёна зроблена шмат карысных спраў: пасаджаны сотні гектараў лесу, пабудаваны альтанкі, устаноўлены памятныя знакі, быў плённым сумесны ўдзел у мерапрыемствах.
Мяркую, мы з вамі паказвалі станоўчы прыклад узаемадзеяння мясцовых органаў улады і прадпрыемстваў. Упэўнены, што гэта традыцыя на Дзятлаўшчыне будзе прадаўжацца. Жадаю вам далейшых поспехаў у прафесійнай дзейнасці, цяпер ужо ў Смаргонскім раёне. Дзякуй, што на Дзятлаўскай зямлі вы пакінулі добры след.

Да словаў кіраўніка з найлепшымі пажаданнямі і кветкамі ад раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” далучылася начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Вольга Рагачова.

Далейшага плёну ў прафесійнай дзейнасці Сяргею Дурко пажадаў і калектыў лясгаса.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае